Ильюшинские валейболистки стали лучшими в Витебской области

Cпорт

Лепшыя ў вобласці сельскія валейбалісткі сярод дзяцей і падлеткаў жывуць у Ільюшына! Права так называцца вучаніцы мясцовай школы (настаўнік фізічнай культуры – В.І.Акулёнак) заваявалі, атрымаўшы бліскучую перамогу на абласных спаборніцтвах у рамках спартакіяды аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў “Каласок”, якая прайшла 27 мая ў Ноўцы Віцебскага раёна. Дзяўчаты прадставяць Віцебшчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах у Баранавічах, якія пройдуць 9­-11 чэрвеня. Дастойна выступіла і каманда юнакоў, якая стала чацвёртай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *