Во всех тонкостях хлебного дела разбирается мастер-пекарь хлебопекарного цеха Ушачского райпо Анна Солодкина

Общество

Ганна Васільеўна Салодкіна выдатна разбіраецца ва ўсіх тонкасцях хлебнай справы. Пекар­майстар хлебапякарнага цэха райспажыўтаварыства ўважліва сочыць за працэсам прыгатавання хлебабулачных вырабаў, а калі патрэбна і сама падмяняе работнікаў.

Багаты вопыт да жанчыны, безумоўна, прыйшоў з гадамі – у гэтай сферы яна з 1983 года. З выбарам прафесіі доўга не вагалася – любіла што­небудзь выпякаць. Таму і падала дакументы ў Віцебскае вучылішча кулінарыі, па заканчэнні якога атрымала спецыяльнасць пекара­кандытара. Першым працоўным месцам ушачанкі стаў адзін з віцебскіх рэстаранаў. Аднак пазней Г.В.Салодкіна прыняла рашэнне вярнуцца на радзіму і прадоўжыла прафесійны шлях у кандытарскім цэху хлебазавода. Смачныя і прыгожыя тарты на паліцах магазінаў у той час былі вынікам яе старанняў. А праз некаторы час перайшла ў хлебапякарны цэх.

– У той час, калі я толькі пачынала працаваць на хлебазаводзе, хлеба выпякалі ў разы больш, чым цяпер, а вось асартымент быў не такім разнастайным. Зараз за змену выпускаем па 2­3 тоны хлеба і ў спажыўцоў ёсць вялікі выбар. Пазменны графік уключае і дзённую, і начную работу. Але на якасці выпрацоўкі гэта ніяк не адбіваецца. Адточаны тэхналагічны працэс і кожны работнік змены, а іх сямёра, добра ведае свой участак, – расказвае Ганна Васільеўна.

Як прызнаецца жанчына, свае навыкі кандытара і пекара раней яна пастаянна ўдасканальвала не толькі на рабоце, а і дома. Папесціць дзяцей і родных арыгінальнымі і смачнымі торцікамі было ў сям’і добрай традыцыяй. Цяпер салодкае дома выпякаецца рэдка: дзеці дарослыя, ды і смачную выпечку можна купіць ва ўшацкіх магазінах, а саму Ганну Васільеўну ад салодкіх спраў вымусіў адмовіцца цукровы дыябет.

Г.В.Салодкіна з тых людзей, якія адданы сваёй прафесіі, ніколі ні на хвіліну не задумвалася, каб памяняць месца працы. І цяпер, калі ўжо можна ісці на заслужаны адпачынак, яна імкнецца працаваць, прыносіць карысць роднаму прадпрыемству.

– Хлеб – гэта той прадукт, які ніколі не будзе на стале лішнім. Аднак нават у гэтым, здавалася б, простым тавары наш распешчаны спажывец хоча знайсці для сябе штосьці асаблівае, смачнае, карыснае. Мы гэтага не палохаемся і  асартымент выпускаемай прадукцыі пастаянна павялічваецца, пры гэтым улічваюцца ўсе пажаданні пакупнікоў. Зараз з канвеера сыходзіць не толькі звычайны хлеб, а і з рознымі вітаміннымі і карыснымі дабаўкамі. Я вельмі люблю свой хлеб, такі духмяны і смачны,  – гаворыць Ганна Васільеўна, – і вельмі радуюся, калі нашы вырабы хваляць ушачане, калі госці горада,  ацаніўшы яго ўласцівасці, купляюць і вязуць з сабой дадому. А значыць запатрабавана наша справа.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *