Кормозаготовка в КУСХП «Кубличи»

Сельское хозяйство

Матывацыя ў закладцы толькі якаснага корму для кублічан большая, чым у любой іншай гаспадаркі раёна. Калі для астатніх сянаж, сілас, сена – гэта прамежкавы прадукт на шляху да малака, мяса, а значыць, даходаў, то для КУСГП “Кублічы” – рэальныя грошы. Калі прадасі, канечне. І страты – калі не атрымаецца.

У тым, што сянаж будзе запатрабаваны, дырэктар прадпрыемства Аляксей Сяргеевіч Хмялеўскі не сумняваецца.  Як і ў тым, што запатрабаваны толькі якасны  корм, а не гнілаж. Для таго і каапераваліся ў адзіны атрад мясцовыя механізатары з суседзямі з ААТ “Агра-­Селішча”, каб не зацягваць з закладкай, а закрываць траншэі ў адведзены па тэхналогіі час.

– На “ўра” адпрацавалі нашы людзі разам на нарыхтоўцы кармоў у “Селішчы”, заклаўшы 2400 тон сенажу, потым тым жа саставам у нас працавалі. А гэта ні многа, ні мала, а дзесяць адзінак тэхнікі.

– А навошта такія маленькія прычэпы задзейнічалі, умяшчальнасць невялікая, напэўна, нявыгадна?

– Дык і расход паліва ў іх не такі, як на энерганасычаных. Выгадна, паколькі галоўнае, каб КВК не прастойвалі. А траншэі закладаем так, каб быў невялікі рукаў перавозак – кіламетраў па пяць. Такім чынам заклалі дзве ямы ў Забалацці і адну ў Судзілавічах, нарыхтавалі 1661 тону.

Гаспадаркі сёлета не могуць пахваліцца багатым травастоем, аднак правяленыя пракосы за Судзілавічамі парадавалі – узвышаліся густыя валкі канюшыны.

– Не ўсюды такія, ну а тут сапраўды неблагі ўраджай, – задаволена канстатуе дырэктар. – Гэта ў чарговы раз пераконвае, што займацца травамі – справа выгадная. Гэта і корм, і насенне, якое таксама можна добра прадаць ці абмяняць. Трэба толькі не чакаць, пакуль перародзяцца сеяныя ў лугавыя. Вось гэта канюшына – першага года. Вясной падкармілі, да таго ж і зямля тут адна з самых урадлівых па гаспадарцы. Летась мелі ўласнае насенне канюшыны і цімафееўкі, і прыбытак ад продажу траў перавысіў затраты ў чатыры разы – сабекошт  склаў 4 мільёны, а прадалі па 17. Таксама мянялі на насенне зерневых. Ну а кармамі нашымі палова раёна кармілася. Утрырую, канечне, аднак і “Селішча” пазычала, і “Райаграсэрвіс”. Усяго прадалі 450 тон. Жадаючых на кармы дастаткова, умовы гандлю, праўда, не заўсёды прымальныя, хаця блізкая гаспадарка “Яблынькі” Глыбоцкага раёна разлічвалася рэальнымі грашыма. Так што і сёлета будзем шукаць плацежаздольных пакупнікоў.

А на першым, убраным у сярэдзіне чэрвеня, полі ў Судзілавічах адрастае канюшына. Каб па восені пусціць не касілку, а камбайн  і сабраць насенне.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *