В детском саду агрогородка Ильюшино воспитанникам по-домашнему уютно и комфортно

Наши дети

Калі ў школах да новага навучальнага года рыхтуюцца, пакуль дзеці адпачываюць на канікулах, то ў дзіцячых садах рамонт робяць паралельна з выхаваўчым працэсам. Завітаўшы днямі ў Ільюшынскі дзіцячы сад, была прыемна здзіўлена, што сельская дашкольная ўстанова абсалютна не саступае тым, што дзейнічаюць у гарадскім пасёлку, і выглядае дастойна па ўсіх накірунках. Сёлетняя падрыхтоўка да прыёмкі сада для загадчыка ўстановы Ірыны Сяргееўны Казачонак была першай, а таму надзвычай адказнай і хвалюючай. Быў складзены  план па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку, які па ходу карэкціраваўся.

Абсалютна ўсе 15 работнікаў установы ўнеслі вялікі ўклад у падрыхтоўку да новага навучальнага года. Сваімі сіламі адрамантавалі ганак, праводзілі афарбоўку як унутры памяшкання – падаконнікаў, падлогі, лесвіцы, так і архітэктурных элементаў на тэрыторыі, прыдумвалі новыя штрыхі ў яе добраўпарадкаванні – з падручных сродкаў рабілі дэкаратыўныя кветкі, агароджы і іншае, самі вырошчвалі расаду для клумбаў, каб да позняй восені радавалі наведвальнікаў шматлікімі фарбамі. У сталовай з’явіліся сёлета і новыя прыгожыя шторы. Дарэчы, многія работнікі з’яўляюцца і бацькамі маленькіх выхаванцаў сада, а таму рыхтаваліся з усёй душой. Дапамогу  па магчымасці аказвалі і бацькі іншых выхаванцаў. Не першы год у якасці спонсараў выступае і мясцовае сельгаспрадпрыемства, сёлета ў чарговы раз для падрыхтоўкі былі выдзелены фарба, вапна, а таксама завезены пясок для падсыпкі пясочніц, у якіх любяць пагуляць дзеці.

Здаецца, усё тут у ідэальным парадку, але персанал установы штодня дабаўляе нешта новае і прыкладае намаганні, каб дзеткам тут было па­дамашняму ўтульна.

Вольга КАМАРКОВА.

На здымку: памочнік выхавальніка М.Грак з выхаванцамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *