Новогодние представления, мастер-классы и хороводы. На Ушаччине продолжается благотворительная акция «Наши дети»

Наши дети Общество

На гэтым тыдні сцены раённага цэнтра культуры і народнай творчасці поўніліся дзіцячымі галасамі. На дабрачынныя навагоднія ранішнікі былі запрошаны хлопчыкі і дзяўчынкі з розных куточкаў нашага раёна – пераможцы алімпіяд і конкурсаў, выдатнікі вучобы, дзеці-інваліды, дзеці з мнагадзетных, прыёмных і апякунскіх сямей, выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулка.

Вы ведаеце, што калі перавярнуць уверх нагамі навагоднюю паштоўку 1961 года, лічба не зменіцца? Пра гэты і шмат іншых цікавых фактараў можна было даведацца на выставе паштовак і навагодніх цацак савецкіх часоў, падрыхтаванай работнікамі музея народнай славы. А каля ёлкі традыцыйна ладзілася гульнявая праграма для дзяцей з карагодамі, песнямі і танцамі. “І я хачу, і мне дапамажыце зрабіць мышку”, “А мне птушачку!” – майстар-класы спецыялістаў раённага цэнтра дзяцей і моладзі выклікалі ў дзетак непадробную цікавасць. Яны рабілі ў тэхніцы арыгамі сімвалаў года, а з дапамогай іголкі і тканіны – птушак шчасця.

Не менш эмоцый у дзяцей і дарослых выклікала другая частка святочнай праграмы – тэатралізаванае прадстаўленне “Навагодння казка Шахеразады”. Замест звыклых для гэтых дзён Дзеда Мароза і Снягуркі на сцэне з’явіліся… султан і іншыя насельнікі спякотнага Багдада, якія даведаліся, як сустракаюць Новы год у Беларусі, і марылі пра такі ж цікавы сцэнарый. Пазнаць у героях казкі ўшацкіх культработнікаў было няпроста: так удала яны ўвайшлі ў свае ролі, настолькі дасканалымі былі касцюмы і грым.

Шмат цёплых слоў у адрас юных ушачан прагучала ў гэтыя перадсвяточныя дні. Павіншавалі дзяцей падчас ранішнікаў старшыні райвыканкама і  раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка і Наталля Мікалаеўна Марковіч, якія пажадалі, каб новы год для ўсіх быў запамінальным і абавязкова шчаслівым.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *