Вести из сельсоветов Ушаччины

Общество

Карысная занятасць

Прыгажэюць населеныя пункты Вялікадолецкага сельсавета. Набыла новую афарбоўку бетонная агароджа ў цэнтры аграгарадка ля сельвыканкама і сквера, значныя плошчы вызвалены ад пустазелля – у Весніцку, Царкавішчы і Вялікіх Дольцах абкошана звыш двух гектараў. Займаліся карыснай справай грамадзяне, якія працавалі ад цэнтра занятасці насельніцтва.

Навялі парадак

Вясковыя могілкі ў Касарах заўсёды былі аднымі з самых паказальных у плане добраўпарадкавання. Заслуга ў гэтым як саміх жыхароў, так і мясцовых улад. Нядаўна некалькі старых дрэў пасля непагадзі завіслі на агароджах магіл і пагражалі падзеннем на помнікі і надмагільныя пліты. Па звароце старшыні сельвыканкама Алега Леанідавіча Сыса рабочыя ўчастка прадпрыемства жыллёва­камунальнай гаспадаркі аграгарадка Вялікія Дольцы аператыўна ліквідавалі праблему. А спілаваўшы дрэвы, правялі і абкос, убралі буйнагабарытнае смецце ля кантэйнераў, і зараз тэрыторыя могілак набыла звыклы выгляд – чысты і акуратны.

Сярод кветак

Сяргей Іванавіч і Надзея Лявонаўна Кірпічонкі з Краснай Горкі Глыбачанскага сельсавета хоць і не ствараюць ля сваёй сядзібы адмысловых архітэктурных форм, але нягледзячы на шаноўны ўзрост заўсёды падтрымліваюць там парадак. А ва ўпрыгожванні свайго двара гаспадыня аддае перавагу кветкам – акрамя іншых, сёлета прывабны выгляд яму надаюць аж 93 гладыёлусы.

Паказваюць добры прыклад

Знос старой агароджы ў Ільюшыне выклікаў неадназначную рэакцыю жыхароў. Але час паказаў, што рашэнне было правільным, бо ля асобных сядзіб з’яўляецца новая, якую руплівыя вяскоўцы ўстанаўліваюць ужо за свой кошт. Участак вёскі ад уезду з боку санаторыя “Лясныя азёры” да складской гаспадаркі ААТ “Ільюшынскі, так званае “старое Ільюшына”, паступова набывае новы, больш прывабны выгляд. Папрацавалі над стварэннем агароджы ля сядзіб сваіх бацькоў дзеці Кацярыны Раманаўны Бурак, Марыі Міронаўны Палонскай, Пятра Раманавіча і Алены Міронаўны Апёнкаў. Не засталіся ўбаку і дачнікі – сталічныя жыхары, якія заўсёды трымаюць тэрыторыю сваіх сядзіб у парадку: уладанне Надзеі Уладзіміраўны Бурак упрыгожыла агароджа з металапрофілю, а Анатоль Аляксандравіч Кніпа абнёс тэрыторыю бацькоўскага дома новай сеткай. Ля двухпавярховак аграгарадка добры прыклад паказваюць Васіль Мікалаевіч і Наталля Мяфодзьеўна Аксёнавы, Рыгор Уладзіміравіч і Сафія Леанідаўна Іваноўскія, ля сядзібы маці Валянціны Фёдараўны змайстраваў агароджу Міхаіл Іванавіч Коўшаль. Гледзячы на суседзяў, маюць намер у хуткім часе далучыцца да іх Людміла Мікалаеўна Ягадка, іншыя вяскоўцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *