«Патрыёт» снова запускает рубрику «Чудо на грядке». А что необычного выросло на вашем участке?

Общество

Як на падбор

Гэты сезон ужо зараз можна назваць ураджайным на дары садоў і агародаў, а таму мы мусім зноў распачаць нашу традыцыйную рубрыку “Дзіва на градцы”, дзе змяшчаем здымкі пладоў незвычайных памераў, сартоў і форм, якія вырасцілі ўшачане на сваіх участках. Чакаем мы ад вас і фатаграфій адметных лясных трафеяў, якімі так багаты тутэйшыя пушчы. Дарэчы, ім і будзе прысвечаны адзін з нашых сённяшніх сюжэтаў.

Менавіта такім выразам можна ахарактарызаваць гэтыя прыгожыя падасінавікі, знойдзеныя ў мінулую нядзелю на адной з матырынскіх палянак жыхаркай райцэнтра Марыяй Апанасаўнай Яцкевіч. “Пайшла ў лес за брусніцамі, а ўжо на зваротным шляху нечакана натрапіла на плантацыю грыбоў. І такія падасінавічкі былі ладныя, прыгожыя, хоць і даволі вялікія па памеры, але зусім не чарвівыя, што літаральна ўмомант назбірала аж 13 кілаграмаў! Калі несла кошыкі дамоў, нават не заўважала, як балюча джаляць рукі і твар камары, якія сёлета, здаецца, асабліва лютуюць – напэўна, азарт грыбніка сцішваў боль”, – расказвае пра сваю лясную прыгоду Марыя Апанасаўна. Увогуле ж яна чалавек сціплы, аднак такой удачай грэх не пахваліцца. Як і не паведаміць ушачанам, што сёлетнія летнія дажджы нарэшце сталі грыбнымі.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *