Достойный пример ученикам. Педагоги Ушаччины — рекордсмены по количеству побед в различных конкурсах и мероприятиях

Общество

Напярэдадні новага навучальнага года прынята гаварыць пра гатоўнасць школ да прыёму вучняў, адукацыйныя новаўвядзенні, планы на перспектыву. Мы ж сёння спынімся на не менш важным пытанні – прафесійнай падрыхтоўцы педагогаў Ушаччыны.

Адразу трэба сказаць: выпадковых людзей у сістэме адукацыі раёна няма. Да таго ж многія з іх з’яўляюцца своеасаблівымі рэкардсменамі па колькасці атрыманых перамог у конкурсах, удзелаў у розных мерапрыемствах. Сярод найбольш унушальных дасягненняў апошняга часу – дыплом пераможцы ў пятым Міжнародным (!) конкурсе “Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў творчасці настаўніка пачатковых класаў”, які атрымала настаўніца Арэхаўскай школы С.Ф.Папко. Трэба дадаць, што Святлана Фёдараўна стала прызёрам і адразу некалькіх абласных конкурсаў метадычнага майстэрства па тэме энергазберажэння.

У скарбонцы педагогаў Ушаччыны нямала дыпломаў па выніках абласных этапаў рэспубліканскіх конкурсаў. Так, за праект па арганізацыі  шостага школьнага дня ў намінацыі “Здароўе – гэта здорава!” узнагароджаны творчы калектыў Ільюшынскай школы, у складзе якога – Іна Аляксееўна Алексяёнак, Віктар Іванавіч Акулёнак, Ларыса Пятроўна Асіповіч. А ў намінацыі “Лепшая творчая ідэя арганізацыі шостага школьнага дня” вылучана работа намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Арэхаўскай школы Святланы Васільеўны Лісоўскай. Дарэчы, у гэтай навучальнай установе сёлета быў арганізаваны аздараўленчы лагер, прызнаны адным з лепшых у вобласці. А вось у конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” ў намінацыі “Духоўна­маральнае выхаванне дзяцей і моладзі” зноў вызначылася Ільюшынская школа ў асобе бібліятэкара Ларысы Уладзіміраўны Фраловай. У намінацыі ж “Гісторыя Праваслаўя роднага краю” прызёрам стала Ірына Генадзеўна Марковіч з Пліна.

Сваімі эфектыўнымі напрацоўкамі педагогі раёна сёлета дзяліліся з калегамі як вобласці, так і краіны. На рэспубліканскім семінары­трэнінгу з вопытам работы па выкладанні пытанняў энергаэфектыўнасці на пазакласных і факультатыўных занятках, уключэнні пытанняў энергаэфектыўнасці ў вучэбны працэс выступалі настаўнікі Арэхаўскай школы Ларыса Аляксандраўна Булаўка, Святлана Васільеўна Лісоўская, Святлана Фёдараўна Папко. Лістом падзякі за актыўны ўдзел у Магілёўскім фестывалі навукі адзначаны настаўнік фізікі Ушацкай школы Віктар Мікалаевіч Герцык. Аўтарскі майстар­клас правяла на пасяджэнні абласнога клуба “Прызнанне” настаўніца біялогіі гэтай жа ўстановы Вольга Анатольеўна Жыткая. Сем работнікаў – Г.А.Бабянок (раённы цэнтр дзяцей і моладзі), В.М.Герцык і В.А.Жыткая (Ушацкая школа), Г.В.Казлова (Вяркудская), І.І.Мычко (Вялікадолецкая), А.Б.Осіпава (Глыбачанская), Л.У.Шарыпа (Ільюшынская) – прынялі ўдзел у абласной навукова­практычнай канферэнцыі педагагічных работнікаў “Рэгіянальная сістэма кіравання якасцю адукацыі: тэорыя, практыка, перспектывы”, іх работы ўвайшлі ў зборнік лепшага педагагічнага вопыту. Заявілі пра сябе на вобласці педагогі Вялікадолецкай школы – намеснік дырэктара Ірына Іосіфаўна Мычко, настаўніца пачатковых класаў Наталля Мікалаеўна Чарнаокая, педагог­псіхолаг Ірына Васільеўна Савіна, а таксама двое прадстаўнікоў Вяркудскай школы – намеснік дырэктара Галіна Васільеўна Казлова і настаўнік пачатковых класаў Ганна Мікалаеўна Пашкова. Дыпломам удзельніка III абласных Дзюнанаўскіх чытанняў, прысвечаных 95­годдзю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, адзначана сацыяльны педагог Ушацкай сярэдняй школы Клаўдзія Іванаўна Шарыпа.

Як бачым, дасягненняў у педагогаў Ушаччыны шмат. І калі перад вачыма школьнікаў знаходзіцца такі годны прыклад – несумненна, павышаецца і іх імкненне да падобных вяршынь.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *