Объявлен региональный конкурс «Лучшая агроэкоусадьба Витебской области»

Общество

Віцебская вобласць – лідар у Беларусі па колькасці зарэгістраваных суб’ектаў аграэкатурызму. Сёлета Віцебскім аблвыканкамам сумесна з ААТ “Белаграпрамбанк” аб’яўлены сёмы рэгіянальны конкурс “Лепшая аграэкасядзіба 2015 года Віцебскай вобласці”, які праводзіцца ў мэтах папулярызацыі аграэкатурыстычнай дзейнасці.

У конкурсе могуць прыняць удзел суб’екты аграэкатурызму: фізічныя асобы, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчах, а таксама сельгасарганізацыі, што аказваюць паслугі ў сферы аграэкатурызму.

Конкурс праводзіцца ў пяці намінацыях: “Захаванне беларускіх традыцый”, “Здаровы лад жыцця”, “Гасціннасць”, “Экасядзіба года” і “Лепшы старт”.

Тым, хто плануе прыняць у ім удзел, варта паспяшацца: адпаведную заяўку ў раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму неабходна падаць не пазней 6 кастрычніка бягучага года – зрабіць гэта можна, патэлефанаваўшы па нумары 2­76­85.

Журы вызначыць пераможцу і двух лаўрэатаў у кожнай намінацыі, якія на ўрачыстай цырымоніі будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі. Па пытаннях наконт правядзення конкурсу можна звярнуцца ва ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама па нумары
8 (0212) 58­95­13.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *