Турслёт на Должице

Cпорт

Напрыканцы мая па ўжо даўняй традыцыі на беразе возера Доўжыца прайшоў раённы турыстычны злёт школьнікаў. Гэта мерапрыемства заўсёды вызначалася масавасцю, вось і сёлета яно сабрала юных турыстаў з 9 устаноў адукацыі раёна.IMG_6538

Праграма турыстычнага злёту была разлічана на тры дні і ўключала спартыўную і конкурсную часткі. У першы дзень юныя турысты паспрабавалі свае сілы ў арыентаванні на мясцовасці, дзе лепшымі аказаліся вучні Ушацкай, Плінскай і Арэхаўскай (гурток “Велатурыст”) сярэдніх школ, якія занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы. Вечарам каманды праявілі свае творчыя здольнасці, фантазію і музычныя таленты ў конкурсе прадстаўлення каманд. Лепшымі артыстамі прызнаны вучні з Ільюшынскай і Плінскай сярэдніх школ, якія раздзялілі першае месца, кубліцкія турысты занялі другое месца, а каманда раённага цэнтра пазашкольнай работы стала трэцяй.

Другі дзень аказаўся самым насычаным для ўдзельнікаў злёту. Спартыўная праграма прадугледжвала доўгую дыстанцыю кантрольна-турыстычнага маршруту, а конкурсная была прадстаўлена афармленнем газет, жартоўнай турысцкай модай. Таксама на працягу ўсіх трох дзён праходзіў конкурс быту, дзе ўлічвалася не толькі эстэтычная прыгажосць у афармленні і арганізацыі свайго лагера, але і наколькі ўсё гэта бясшкодна зроблена ў адносінах да прыроды.IMG_6545

У кантрольна-турыстычным маршруце, які ўключаў самыя розныя віды перашкод, аказанне першай медыцынскай дапамогі, устаноўка палаткі, развядзенне вогнішча і іншае, самай падрыхтаванай аказалася каманда Арэхаўскай школы (кіраўнік В.У.Корань), з невялікім адрывам другое месца заняла каманда Ільюшынскай школы (кіраўнік А.А.Крывапушчанка), а трэцяе – каманда раённага цэнтра пазашкольнай работы (кіраўнік В.У. Корань).

А турысты-мастакі працавалі над газетай “Будні злёту”, у якой адлюстравалі турыстычную біяграфію каманды, інфармацыйны матэрыял аб яе ўдзельніках і саміх спаборніцтвах. Найлепш з гэтым заданнем справіліся мастакі з Ільюшынскай (1 месца), Арэхаўскай (2 месца) і Ушацкай (3 месца) сярэдніх школ. У гэты ж дзень удзельнікі прадставілі свае дызайнерскія рашэнні ў конкурсе жартоўнай турысцкай моды. Лепшымі мадэльерамі турысцкіх касцюмаў сталі вучні з Ільюшынскай, Плінскай і Вяркудскай каманд (адпаведна 1,2, 3 месцы).

На трэці дзень удзельнікі злёту прайшлі паласу перашкод, дзе ў поўнай меры змаглі паказаць свой турыстычны спрыт і хуткасць. На гэты раз першымі сталі турысты з Ільюшынскай сярэдняй школы, другімі фінішыравалі вучні Арэхаўскай сярэдняй школы (выхаванцы гуртка “Велатурыст”), а трэцімі – каманда раённага цэнтра пазашкольнай работы.

У апошні дзень турыстычнага злёту, у ходзе правядзення краязнаўчай віктарыны, былі вызначаны лепшыя знатакі па гісторыі роднага краю – Кубліцкая і Арэхаўская школы , якія раздзялілі паміж сабой першае месца.

Усе з нецярпеннем чакалі падвядзення агульных вынікаў турзлёту, хоць фіналісты ўжо вырысоўваліся ў ходзе правядзення спаборніцтваў. Так, пераможцамі раённага турыстычнага злёту школьнікаў стала каманда “Велатурыст” Арэхаўскай сярэдняй школы, на другое месца выйшла каманда Ільюшынскай сярэдняй школы, а юныя турысты з Вяркуд сталі бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў.

 

 

 

 

 

Т.КЛІМАШЭЎСКАЯ,

метадыст цэнтра пазашкольнай работы.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *