Кого при регистрации рождения ребёнка запишут отцом, если родится малыш уже после развода?

Ваш вопрос - наш ответ

– Падкажыце, калі ласка, хто пры рэгістрацыі нараджэння дзіцяці будзе запісаны татам, калі я буду нараджаць праз чатыры месяцы пасля разводу?

Алена, г.п.Ушачы.

На пытанне нашай чытачкі мы папрасілі адказаць начальніка аддзела загса Ушацкага райвыканкама Алену Мікалаеўну МАЛАШЧАНКА:

– У акце аб нараджэнні дзіцяці бацькамі запісваюцца тата і мама, якія знаходзяцца ў шлюбе ці ўжо развяліся, аднак з гэтай даты прайшло не больш дзесяці месяцаў. У выпадку ж, калі жанчына заяўляе, што яе былы муж не з’яўляецца татам малыша, рэгістрацыя нараджэння ажыццяўляецца на падставе трох заяў, адначасова пададзеных у орган загса: сумеснай заявы таты і мамы малыша аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства; заявы маці дзіцяці, якая пацвярджае, што яе былы муж не з’яўляецца татам малога; заявы былога мужа маці дзіцяці аб тым, што ён не з’яўляецца татам малыша.

Калі былы муж маці не можа з’явіцца ў орган загса для падачы ўзгаданай вышэй заявы, яго подпіс на дакуменце павінен быць запэўнены натарыусам ці іншай службовай асобай, якой у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дадзена права ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *