три десятка лет работает в сельском хозяйстве Виктор Катлёнок

Сельское хозяйство

Віктар Паўлавіч Катлёнак адзін з тых, на кім і трымаюцца сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. У прыватнасці, КУСГП “Кублічы”, дзе ён працуе амаль тры дзясяткі гадоў. У красавіку з культыватарам рыхтуе глебу, у маі падкормкай робіць больш дружнымі пасевы, у чэрвені варушыць граблямі зялёныя валкі… Вясна змяняецца восенню, і радуецца хлебароб, калі ніва такая густая, як сёлета на канюшыне. І засмучаецца, калі недаатрымаў колас патрэбнага ўгнаення, без якога на нашых землях ніяк.

Незаменных людзей няма – сцвярджае народная му­драсць. Аднак ёсць такія, чыя нават часовая адсутнасць адбіваецца на рабочым цыкле гаспадаркі – гадзіннік збівае ход. І выключнасць такіх вось працаўнікоў як Віктар Паўлавіч Катлёнак у іх надзейнасці і абавязковасці. Сказаў – значыць зрабіў, папрасілі выйсці звыш вызначанага часу – абавязкова будзе. І што самае галоўнае – за імі не трэба сачыць ці пераправяраць. “За імі”, хоць гаворка пра аднаго кубліцкага механізатара, таму што яго асоба – гэта збіральны вобраз працаўніка, якім даражаць у любой гаспадарцы. І дзякуй Богу, яны ёсць у кожным сельгаспрадпрыемстве.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *