Посвящалось Евфросинии Полоцкой

Общество

Увесь праваслаўны люд Беларусі 5 мая святкаваў дзень ушанавання памяці Еўфрасінні Полацкай. Не застаўся ў баку і калектыў Арэхаўскай сярэдняй школы. З гэтай нагоды быў праведзены тыдзень, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы.

Вучні сярэдняга і старэйшага ўзростаў наведалі ў Полацку манастыр, Спаса-Прэабражэнскі храм, Сафійскі сабор. Праведзена інфармацыйная гадзіна і мерапрыемства пад назвай “Кніга жыццяў і хаджэнняў”.

Вучнямі 8 класа Кацярынай Пугач і Сяргеем Каваленкам была выпушчана насценная газета “Еўфрасіння – неўміручы квет райскага саду”. У школьнай бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Нібы промень сонечны” і тэматычная папка “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”. У ёй змешчаны матэрыял не толькі аб Еўфрасінні Полацкай, але і яе родных: манашках Звеніславе, Вользе і Керыяне, а таксама Анастасіі Тураўскай, жонцы караля Міндоўга – Марце, Барбары Радзівіл, Саламеі Русецкай, Марылі Верашчака, К. Буйло і іншых жанчынах , чые імёны праславілі Радзіму – Беларусь.

Менавіта 5 чэрвеня з вучнямі аздараўленчага лагера “Крынічка” была праведзена прэзентацыя кніжнай выставы “Нібы промень сонечны”. Цытатай для яе ўзята вытрымка з “Кнігі жыццяў і хаджэнняў”: “Еўфрасіння –неўміручы квет райскага саду. Еўфрасіння – арол, што… праляцеў ад усходу да захаду, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую”.

Я.ВІТКО,

бібліятэкар Арэхаўскай сярэдняй школы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *