Чем порадуют ушачан накануне Нового года работники потребкооперации

Ваш вопрос - наш ответ Калейдоскоп Официально

Падчас “прамой лініі” са старшынёй праўлення райспажыўтаварыства Ліліяй Альбінаўнай Долгай не паступіла ніводнага тэлефанавання. Таму мы абмеркавалі, як вырашаны ранейшыя пытанні, і пагутарылі пра тое, што чакае ўшачан напярэдадні Новага года.

– Лілія Альбінаўна, раней паступалі скаргі пра адсутнасць цукерак беларускай вытворчасці?

– Праблемы былі, паколькі мы працавалі праз абласную базу, зараз заключылі дагавор напрамую з “Камунаркай” і асартымент можа быць няпоўным толькі пры адсутнасці  яго на фабрыцы. Да Новага года завезлі як гатовыя падарункі, так і цукеркі россыпам, таму заклікаю арганізацыі, прафсаюзныя камітэты звяртацца менавіта да нас. Кошт у нас блізкі да аптовага на прадпрыемствах, а такім чынам мы разам папаўняем бюджэт раёна.

– Па магазіне “Цэнтральны” бачыла, што вырашана праблема і з бясплатнымі ўпаковачнымі пакетамі.

– Так. У такія пакуем разрэзаны хлеб у магазінах. А пры ўпакоўцы іншага тавару ў пакупнікоў ёсць выбар: або ў тонкія бясплатна ці ў больш трывалыя, аднак за аплату.

– І на прэзідыуме райсавета падчас абмеркавання пытання гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, і падчас “прамой тэлефоннай лініі” паступалі просьбы пра меншую фасоўку тавараў у аўтакрамах, у тым ліку хлеба.

– Мы спрабавалі фасаваць меней каўбасы, аднак нават тыя, хто тэлефанаваў, ні разу не купілі, а ў каўбас з адкрытай упакоўкай вельмі малы тэрмін годнасці. Што датычыцца хлеба, то прадаўцам аўтакрам выдадзены пальчаткі, каб па просьбе пакупнікоў яны маглі разрэзаць бохан.

– Напярэдадні Новага года пакупнікоў звычайна чакаюць і самыя вялікія скідкі.

– Так. І мы рыхтуем шэраг акцый, як самастойных – увесь асартымент прамысловых тавараў будзе прадавацца са скідкай 15 працэнтаў, так і сумесных з прадпрыемствамі. Напрыклад, на 70 працэнтаў ад рознічнага кошту будзе зніжана цана на паліто вытворчасці “Купалінка”: калі яно каштавала 156, то будзе 46. Такой жа будзе зніжка і на асартымент адзення ранейшых гадоў выпуску, і на 20 працэнтаў – на адзенне 2016 года. Ну і канечне, усіх чакаем на навагоднія агеньчыкі.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *