Народные мастера Ушаччины к Новому году подготовили широкую экспозицию изделий декоративно-прикладного искусства

Культура Мир увлечений

Каб дастойна прадставіць наш раён на абласной выставе-продажы “Калядная зорка”, майстры Дома рамёстваў і народнага клуба “Адраджэнне” пачалі рыхтавацца загадзя. У выніку ўшачане прывезлі ў Віцебск шырокую і разнастайную экспазіцыю вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкананых у самых розных жанрах і тэхніках. Вядома ж, цэнтральнай яе фігурай стаў сімвал надыходзячага года – певень, чарговы саламяны шэдэўр нашай знакамітай майстрыхі Ганны Аляксандраўны Бабянок. Безумоўна, здзівяць гледачоў аб’ёмныя арт-аб’екты ад Ірыны Генадзьеўны Марковіч, для вырабу якіх яна выкарыстоўвала мешкавіну, саломку і… геаграфічны глобус. Шырока прадстаўлены ў экспазіцыі сувеніры з драўніны, бісеру, вязаныя рэчы – гэтыя работы выканалі Марына Мікалаеўна Герцык, Наталля Генадзьеўна Гардзіёнак, Святлана Пятроўна Спірыдонава, Лідзія Мікалаеўна Хамічонак і іншыя народныя майстры Ушаччыны.
Прынамсі, падобная святочная выстава з назвай “Новы год сваімі рукамі” будзе арганізавана і на раённым узроўні: прыняць у ёй удзел могуць усе жадаючыя – для гэтага варта прынесці свае работы ў Дом рамёстваў. Чакаюць у гэтай установе і тых, хто хоча набыць да свята арыгінальныя падарункі для родных і сяброў – зрабіць гэта можна, наведаўшы размешчаны тут адмысловы магазін сувеніраў.
Наталля БАГДАНОВІЧ.



1 комментарий по теме “Народные мастера Ушаччины к Новому году подготовили широкую экспозицию изделий декоративно-прикладного искусства

  1. Отдыхающие д/о «Лесные Озёра» прошлым летом не смогли купить себе сувениры Ушаччины и были этим очень возмущены. Они даже не знали, что есть у нас Дом ремёсел. Автобус привозил их иногда на наш рынок, вот и все достопримечательности. Почему бы не запланировать санаторию пару раз в заезд поездку именно в Дом ремёсел? Это надо бы директору Дома немного подсуетиться и выйти на санаторий со своими предложениями.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *