Медики Ушаччины не уступают столичным

К профессиональному празднику Общество

Хутка год, як галоўным урачом раёна назначаны Мікалай Мікалаевіч Каспіровіч. Тэрмін невялікі, аднак дастатковы як для дэталёвага знаёмства з падначаленым калектывам, так і са станам даверанай гаспадаркі. І наша перадсвяточнае інтэрв’ю – пра гэты мінулы год, звычайны і а– Мікалай Мікалаевіч, што ўдалося ажыццявіць з намечанага?Касперович
– Цяжка нешта вылучаць. Мы ўстанова дзяржаўная, дзейнічаем па агульным сцэнарыі. Пераабсталявалі сваімі сіламі фельчарскі пункт у аграгарадку Кублічы і ён атрымаўся дастойны, завяршылі рамонт жаночай кансультацыі і ўстанавілі туды новае абсталяванне, працягваем добраўпарадкаванне тэрыторыі бальніцы. Сучаснай тэхнікай папоўнены многія нашы аддзяленні. Падчас “прамой лініі” людзі скардзіліся, што трэба ездзіць у гарады, каб праверыць сасуды – набылі і рэовазаграфі- чны комплекс. Усе машыны “хуткай дапамогі” абсталяваны навігатарамі, а гэта эканомія, дысцыпліна і хуткае вырашэнне любых спрэчных пытанняў. Адной з асноўных вылучаў для сябе кадравую праблему і мяркую, што хутка мы яе закрыем. І галоўнае, выконвалі асноўную нашу задачу – лячылі ўшачан.
– Не так даўно быў падворны абход, медыкі заходзілі ў кожную сям’ю, гэта таксама рэспубліканская акцыя?
– Не, чыста ўшацкая. Мэта празрыстая – ранняя дыягностыка і перш за ўсё анкалагічных захворванняў. Акрамя таго, што абход прынёс канкрэтны плён — хворыя накіраваны на дэталёвае даследаванне, мы дасягнулі яшчэ адной, не менш важнай мэты – прыцягнуць увагу людзей да сябе. Бо ніхто не ведае свой арганізм лепш.
– Новае абсталяванне, камп’ютэрныя сеткі даюць магчымасць звязацца з абласным ці рэспубліканскім цэнтрамі, атрымаць кансультацыю. Гэта стала рэчаіснасцю?
– Унутры паліклінікі сетка працуе, урачы могуць адкрыць і паглядзець здымкі. Па электроннай пошце кардыяграмы адпраўляюцца ў абласны кардыядыспансер, здымкі – у скурвендыспансер, і спецыяліст са спецыялістам могуць параіцца. На жаль, пакуль не ва ўсіх абласных медыцынскіх установах тэхнічна гатовы для такога абмену. Аднак гэта справа часу, у хуткай будучыні – адзінае праграмнае забеспячэнне, будзе прасцей як урачам, так і пацыентам, якія змогуць па інтэрнэце заказваць талончыкі на прыём і ў раённай паліклініцы, і ў іншых гарадах. Галоўнае, што ўшацкія медыкі працуюць з тэхнікай ХХІ стагоддзя і не могуць скардзіцца, што не хапае таго ці іншага, хоць заўсёды хочацца яшчэ большага.
– Сучасная тэхніка патрабуе адпаведных ведаў!
– А прафесія наша такая, што на месцы стаяць проста нельга. Згодна з графікамі накіроўваем кадры на перападрыхтоўку і курсы павышэння кваліфікацыі. Калі існуе вострая неабходнасць, прысутнічаем на платных тэматычных цыклах, напрыклад, на наркалогію накіроўвалі фельчара. На ўсе віды платных паслуг атрымалі ліцэнзію і адпаведную падрыхтоўку. Існуюць адпаведныя сайты, на якія часта заходзяць урачы. Інтэрнэт падключаны ў кожнага, на гэтым мы не эканомім. Галоўнае, каб было жаданне, а розніцы паміж квалі- фікацыяй сталічнага ці раённага, вясковага ўрача не будзе. Адзін прыклад, прыходзяць нашы маладыя ўрачы-стаматолагі і просяць купіць кафердан, тлумачаць, што гэта плёнка для зручнасці пацыента і ўрача. Мы набылі, хоць на той час з ім нават у Полацку не працавалі. Нельга стрымліваць здаровую ініцыятыву асабліва маладых спецыялістаў.
– Раней Вы казалі, што бачыце перспектыву з кадрамі на бліжэйшыя тры гады.
– Так, па-першае, ініцыятыва губернатара – выпускнікоў Віцебскага медуніверсітэта размяркоўваць пераважна па вобласці. Сёлета да нас прыходзіць 6 маладых спецыялістаў, у тым ліку такія неабходныя два хірургі і гінеколаг. На наступны год яшчэ тры ўрачы. Без абмежаванняў даём мэтавыя накіраванні.
– Як вы ацэньваеце падначалены калектыў.
– Выдатнейшы калектыў, з якім лёгка і прыемна працаваць. Усё, што зрабілі за год – толькі дзякуючы агульным намаганням. Медыцына – наогул справа камандная, і аднаму нічога зрушыць немагчыма. Канечне, былі і застаюцца недахопы, пры рабоце з людзьмі цяжка іх пазбегнуць, аднак я вельмі ўдзячны калектыву за тое, што дастойна справіліся з асноўнай задачай. Памятаеце, які складаны быў перыяд, грып, ускладненні, у нас было больш сотні пнеўманій, і ўсіх вылечылі. Хворыя не ведаюць, і не трэба, за які кошт, а ў той час дзяжурыла па два ўрачы, гэта пры нашым недахопе кадраў (30 урачоў пры патрэбе 43), калі са змены яны зноў ішлі на прыём. Уяўляеце, як часта наогул даводзілася выходзіць на начныя дзяжурствы. І ніхто ніколі не сказаў “не магу”, хоць і самі часта былі не проста стомленыя, але і хворыя. Я ўдзячны літаральна ўсім, рэанімацыі, дзіцячаму, жаночаму, тэрапеўтычнаму аддзяленням, бо дастойна справіліся, не дапусцілі асноўнага – смяротнасці. Калектыў Вялікадолецкай участковай бальніцы ў аглядзе- конкурсе па якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання прызнаны пераможцам і ў вобласці, і ў рэспубліцы ў намінацыі “Лепшая сельская ўчастковая бальніца”. Узнагароду А.У.Крыштопенка атрымліваў з рук міністра. Гэта вельмі высокая і заслужаная адзнака. У самых складаных умовах працуе Глыбачанская бальніца. Мне ёсць з чым параўноўваць, таму магу сказаць, што медыкі Ушаччыны – адказныя, прафесійныя, любячыя сваю работу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *