День информирования в ЧУП «Сорочино»

Общество

Адзіны дзень інфармавання ў працоўным калектыве ПУП “Сарочына” прысвячаўся той жа тэматыцы, што і ў астатніх – барацьбе з п’янствам. А выступаў перад прысутнымі член абласной прапагандысцка-інфармацыйнай групы, намеснік старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леанідавіч Цылеў.
Тэма, што і казаць, блізкая нават для тых, хто не злоўжывае спіртным. Усе так ці інакш сутыкаюцца з праблемай, якая закранае ўсе галіны і слаі грамадства, таму і вынесена на шырокае абмеркаванне. Аляксандр Леанідавіч падаваў яе з дэмаграфічнага ракурсу. Колькасць беларусаў з кожным годам скарачаецца, толькі за 4 месяцы гэтага года па вобласці смяротнасць перавысіла нараджальнасць амаль на 3 тысячы. Сярод знешніх прычын смяротнасці, не звязаных з узростам і хваробамі, на першым месцы алкагольныя атручванні – 156 выпадкаў, потым самагубствы – 131 (пераважная большасць з якіх таксама здзяйсняецца ў нецвярозым стане), 50 – ДТЗ. Лічбы па гэтай тэматыцы наогул не гавораць, а б’юць. Дзесятая частка людзей, якія стаяць на ўліку ў нарколага, – непаўналетнія. Ва Ушацкім раёне высокі ўзровень алкагольных атручванняў – тры за 4 месяцы. Па вобласці паўстала неабходнасць адкрыцця дадатковых устаноў для прымусовага лячэння алкагалізму. Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Вольга Іванаўна Карчэўская, толькі за гэты год праведзена 80 камісій для накіравання хворых на прымусовае лячэнне, з іх 25 – абавязаныя асобы, якія павінны плаціць за выхаванне сваіх дзяцей. Вольга Іванаўна прывяла іншыя раённыя лічбы: на ўліку ў нарколага знаходзіцца 551 чалавек, на прафілактычным – 102, з іх 7 непаўналетнія, якія нюхалі лятучыя рэчывы.
Было што сказаць па тэме і намесніку дырэктара ПУП “Сарочына” Аляксандру Аляксандравічу Жахоўскаму. На прадпрыемстве набыты алкатэсты і толькі ў гэтым месяцы было праведзена 5 праверак сярод работнікаў розных службаў. Адзін чалавек ужо пазбавіўся месца працы з-за злоўжывання спіртным. А само правядзенне падобных прафілактычных мер дысцыплінуе калектыў. Пасля дня інфармавання пяць чалавек скарысталіся паслугамі юрыста абласнога ўпраўлення прафсаюзаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *