Першыя ў тэорыі і практыцы

Общество

Конкурсы прафесійнага майстэрства ў энергетыкаў праводзяцца раз у два гады. І хоць выконваюць там людзі тую ж работу, што і кожны дзень на сваім працоўным месцы, аднак пад прыдзірлівым вокам жюры. Плюс абавязковыя іспыты па тэорыі. Таму і рыхтавацца, безумоўна, трэба, нават калі маеш такі прафесійны стаж, як у Міхаіла Васільевіча Зелянко. Тое, што звычайна проста, пры хваляванні, безумоўна, цяжэй. Аднак дыспетчар Ушацкага раёна электрычных сетак упэўнена здаў і тэорыю, і практыку, заняўшы першае месца сярод сваіх калег з іншых раёнаў вобласці.

Таксама першай “фінішавала” наша брыгада ў складзе электрыка аператыўна-выязной брыгады Руслана Прашкевіча і электрыка-вадзіцеля Фёдара Сукорскага. Хуткасць выканання задання не мела вялікага значэння, а вось прафесіяналізм, адладжанасць рухаў, уменне дзейнічаць у камандзе – галоўныя крытэрыі ацэнкі.

Цяпер здымкі з перамогай упрыгожваюць стэнд не толькі Ушацкага раёна электрычных сетак, але і Полацкага, у падпарадкаванні якога і працуюць нашы энергетыкі. Дарэчы, павышаюць свае веды і практыку яны не толькі падчас такіх вось мерапрыемстваў, але і на стажыроўках.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *