В 27 организациях Ушачского района имеются свободные вакансии

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 11 студзеня 85 свабодных месцаў было ў 27 арганізацыях Ушаччыны.

Сярод навінак – прапанова Цэнтра банкаўскіх паслуг №237 у г.п.Ушачы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, якому патрабуецца вядучы спецыяліст сектара карпаратыўнага бізнесу. Кіраўнікоў чакаюць райфінаддзел (на час дэкрэтнага адпачынку асноўнага работніка) і дзіцячая школа мастацтваў; аператара сувязі – аддзяленне паштовай сувязі.

Нямала прапаноў у гаспадарках раёна. Так, ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу юрыста, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста; “Дземенец” – трактарыста-машыніста; КУСГП “Вялікадолецкае” – галоўнага агранома, аператара машыннага даення; філіял “Маяк-Ушацкі” – аператара машыннага даення, ветэрынарнага ўрача, загадчыка фермы, лабаранта, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці; племстанцыя – заатэхніка.

Патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне. Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па артапедыі, тэрапіі, хірургіі, медыцынскіх сясцёр, загадчыкаў ФАПаў, акушэрку, фельчара і зубнога фельчара.

Жыллёва-камунальная гаспадарка запрашае рабочага зялёнага будаўніцтва; ДРБУ-105 – машыніста бульдозера і машыніста аўтагрэйдара; цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый – інжынера-цеплатэхніка; аддзяленне па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы – электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі; Ушацкая школа – сацыяльнага педагога. РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт” для работы ў г.п.Ушачы патрабуецца аператар заправачных станцый; дырэктар – музею народнай славы імя У.Е.Лабанка; загадчык аддзела пісем і работы з аўтарскім актывам – рэдакцыі газеты “Патрыёт”; ляснік, вальшчык лесу – лясгасу.

Вакансіі інжынера-праграміста, метадыста маюцца ў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме; галоўнага бухгалтара і цесляра – у ПМК-66; зборшчыка вырабаў з драўніны – у ТАА “Форэстгандаль”; кантралёра-касіра – у ТАА “ЕЎРАГАНДАЛЬ”. Раённы выканаўчы камітэт чакае першага намесніка старшыні, прыбіральшчыка тэрыторыі; раённы Савет дэпутатаў – вадзіцеля аўтамабіля; філіял аблспажыўтаварыства – інжынера па якасці, прадаўцоў, вадзіцеляў аўтамабіляў, аператара лініі ў вытворчасці харчовай прадукцыі; цэнтр культуры і народнай творчасці – хармайстра, акампаніятара, асвятляльніка, мастака-афарміцеля, кіраўнікоў і рэжысёраў творчых калектываў, загадчыка аддзела кінавідэаабслугоўвання.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 440 да 1400 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *