Вместе с посевной стартовало районное соревнование на весенне-полевых работах

Сельское хозяйство

Стартавала сяўба, а разам з ёй і раённае спаборніцтва на вясенне-палявых работах. У ім прымаюць удзел трактарысты-машыністы сельгаспрадпрыемстваў, якія задзейнічаны на ўзворванні глебы, яе падрыхтоўцы (культывацыя, дыскаванне), унясенні мінеральных угнаенняў, сяўбе. Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу зацвердзіў для пераможцаў кожнага з чатырох відаў работ Дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры 20 рублёў. Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца не толькі дасягнутыя паказчыкі – важнай умовай з’яўляецца адсутнасць выпадкаў вытворчага траўматызму, парушэнняў працоўнай дысцыпліны, а таксама якаснае выкананне работ.

Вынікі спаборніцтва з нарастаючымі паказчыкамі будуць падводзіцца кожны тыдзень і  адлюстроўвацца на зацверджанай у нашай газеце “Дошцы гонару”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *