Праздник молодёжи в Ушачи

Общество

Ужо стала добрай традыцыяй адзначаць у апошнія выхадныя чэрвеня Дзень моладзі. Святочная праграма, прымеркаваная да гэтага, пачалася ў раённым Доме культуры ў нядзелю вечарам і яшчэ да пачатку канцэрта нельга было ў зале знайсці свабодных месцаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел па справах моладзі райвыканкама, аддзел культуры райвыканкама і Ушацкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”.

Віншаванні маладым і актыўным, ініцыятыўным, творчым гучалі са сцэны. Былі падведзены вынікі раённага спаборніцтва сярод маладых механізатараў, занятых на вясенне-палявых работах у 2010 годзе. Менавіта сфера сельскай гаспадаркі адна з самых значных і адказных. Дзесяць чалавек з розных сельгасарганізацый атрымалі каштоўныя падарункі і дыпломы, якія ўручала начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Н.І.Гардзіёнак. Сярод механізатараў, якія выконвалі работы на трактарах МТЗ-82, першае месца заняў Уладзімір Урбан (СВК “Ільюшынскі”), другое – Васіль Камовіч (КУСГП “Глыбачаны”), трэцяе – Дзмітрый Мядзвецкі (КУСГП “Дубраўка”), а Мікалай Рубанік з СВК “Старасельскі-Агра” атрымаў у гэтай намінацыі заахвочвальны падарунак. Сярод занятых на МТЗ-1221, КЗР-10 першае месца заняў Юрый Бука (СВК “Ільюшынскі”), другое – Вадзім Первянёнак (ААТ “Ушацкі райаграсервіс”), трэцяе месца раздзялілі маладыя механізатары з “Ільюшынскага” Аляксандр Селезень і Дзмітрый Бурак. На трактарах МТЗ-3022 першае месца ў Канстанціна Казакевіча (ААТ “Ушацкі райаграсервіс”) і другое ў Аляксандра Акулёнка (КУСГП “Дубраўка”).

У рамках гэтага святочнага мерапрыемства прайшоў конкурс сярод працоўных калектываў раёна “Великолепная пятёрка”. Прыняць у ім удзел пажадалі шэсць калектываў – каманды цэнтральнай раённай бальніцы, ясляў-сада №1, ПУП “Сарочына”, аддзела адукацыі, райспажыўтаварыства і РГА “Белая Русь”. Яны змагаліся за перамогу ў трох конкурсных заданнях – прадстаўленне (візітная картка) каманды, конкурс капітанаў у выглядзе паслання да моладзі будучага, творчым конкурсе. Выступленне кожнай каманды было цікавым і яркім, узнагароджвалася не толькі баламі, якое ставіла журы, але і шчырымі апладысментамі гледачоў. У большасці каманд былі ў зале і свае актыўныя групы падтрымкі. Дарэчы, апошні конкурс у адпаведнасці з палажэннем, прадугледжваў нумар мастацкай самадзейнасці на самую розную тэматыку – Радзіма, чалавек, сучаснасць і г.д. Пры падвядзенні вынікаў гэтага конкурсу журы аддало перавагу выступленням, дзе прасочвалася актуальная для сёлетняга года тэматыка 65-годдзя Вялікай Перамогі. А таму ў ім лепшай была прызнана каманда “Айбаліты” ЦРБ. Адзначаны таксама выступленні каманд “Сонечныя промні” ясляў-сада №1 і “Дзяўчаты” райспажыўтаварыства.

Улічваючы вынікі першых двух конкурсаў, дзе на першае месца выйшла каманда “Тры плюс два” РГА “Белая Русь”, то і канчатковы вынік склаўся на карысць гэтай каманды. Другое месца ў каманды ясляў-сада №1, трэцяе – райспажыўтаварыства.

Спецыяльныя прызы за арыгінальнасць атрымала каманда ПУП “Сарочына”, за творчы падыход – аддзела адукацыі, за патрыятычнасць – цэнтральнай раённай бальніцы. Ніводны ўдзельнік конкурсу не застаўся без падарунка.

В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *