В Ушачском районном объединении профсоюзов новый лидер

Общество

На рахунку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі нямала значных праектаў. А ўсе вялікія дасягненні, як вядома, не былі б магчымымі без маленькіх перамог рэгіянальных структур. Значны ўклад у такую годную справу робіць і Ушаччына. Пра гэта падчас нядаўняга пасяджэння савета раённага аб’яднання прафсаюзаў казаў старшыня абласнога аб’яднання І.К.Вазміцель.

Іван Канстанцінавіч адзначыў, што работа ўсіх галіновых прафсаюзаў Ушаччыны па абароне правоў працаўнікоў прыносіць добрыя вынікі. Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання адказваюць за тое, што адбываецца ў калектывах. У сённяшняй няпростай эканамічнай сітуацыі прадпрыемствы нясуць сацыяльную адказнасць за сваіх работнікаў, якіх нельга пакідаць сам-насам з праблемамі. Надаецца ў нас значная ўвага і пытанням аховы працы, тэхнікі бяспекі. І.К.Вазміцель выказаў падзяку лідарам прафсаюзных арганізацый і груп Ушацкага раёна за тую работу, якую яны праводзяць у агульным накірунку з дзейнасцю абласных і рэспубліканскіх структур.

І ўсё ж галоўнай мэтай пасяджэння стала не падвядзенне вынікаў зробленаму за два з паловай гады дзейнасці раённага аб’яднання прафсаюзаў, а знаёмства з яго кіраўніком. Хаця правільней усё ж – яго прадстаўленне на новай пасадзе, паколькі ў прафсаюзным руху ён не навічок. Так, з 7 чэрвеня старшынёй Ушацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў стаў Уладзімір Мікалаевіч Круглік, які дагэтуль узначальваў раённую арганізацыю прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Падагульніў вынікі сустрэчы старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка. Уладзімір Генадзьевіч выказаў упэўненасць, што з новым лідарам арганізацыйная структура будзе паказваць, як мінімум, не меншыя поспехі, а супрацоўніцтва з мясцовымі органамі ўлады дапаможа своечасова і якасна спраўляцца з усімі пытаннямі, вырашэннем якіх займаецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *