Чтоб каникулы прошли без трагедий. Республиканская акция МЧС «Каникулы без дыма и огня» набирает обороты в Ушачском районе

Cлужба-101

Летнія канікулы – шчаслівая і доўгачаканая пара для ўсіх школьнікаў. Але менавіта ў гэты перыяд узрастае колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх. Так, каля 50 працэнтаў пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём прыходзіцца на чэрвень-жнівень. Таму ўсе тры летнія месяцы ў рамках штогадовай прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыму і агню” выратавальнікі будуць весці работу па папярэджанні надзвычайных сітуацый. У першую чаргу яна будзе накіравана на пры­школьныя і летнія аздараўленчыя лагеры. Прычым, выратавальнікі праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы нетрывіяльнымі формамі. Так, напрыклад, дзеці з аздараўленчага лагера “Сонейка” (на здымку), які арганізаваны на базе Ушацкай школы, пра бяспеку ўспомнілі праз шматлікія конкурсы, відэафільмы і спецыяльныя падарункі, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Ушацкага РАНС. Аналагічнае мерапрыемства выратавальнікі правялі і ў аздараўленчым лагеры “Турасполле”.

Зрэшты, нагадваць пра бяспеку трэба не толькі дзецям, а і дарослым. З гэтай мэтай працягваецца правядзенне сельскіх сходаў, апошні з якіх прайшоў у Глыбачцы. Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Д.Панцюхоў і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях С.Аваднёў абмеркавалі з жыхарамі аграгарадка пытанні выканання правілаў бяспекі ў быце і на рабочых месцах, недапушчальнасці курэння ў доме ў стане алкагольнага ап’янення. Удзельнікі мерапрыемства змаглі праверыць узровень сваіх ведаў і ступень гатоўнасці дзейнічаць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, навыкі карыстання вогнетушыцелем.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *