Нарушения правил охраны труда имеют место

Общество

У другім квартале бягучага года Лепельскім міжраённым аддзелам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ў арганізацыях Ушацкага раёна праведзены 4 планавыя і 2 кантрольныя праверкі. Выдадзена 5 патрабаванняў на ўхіленне 143 парушэнняў, прыпынена работа 8 адзінак абсталявання і аднаго ўчастка, які не адпавядаў патрабаванням бяспекі. За парушэнне правіл па ахове працы і працоўнага заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 8 пасадных асоб на суму 1104 рублі.

Так, пры правядзенні планавай праверкі ў ТАА “Форэстгандаль” было выяўлена, што тут працуюць дрэваапрацоўшчыкі, якія не маюць адпаведнай кваліфікацыі па прафесіі станочніка, эксплуатаваўся няспраўны дрэваапрацоўчы станок, былі і іншыя парушэнні. Такія ж хібы зафіксаваны і ў ПМК-66. Да таго ж у гэтай арганізацыі не былі назначаны адказныя асобы за бяспечнае выкананне работ грузападымальнымі кранамі, не арганізавана правядзенне перадзменнага медагляду, не ў поўным аб’ёме выдаваліся сродкі індывідуальнай аховы – усяго выяўлена 68 парушэнняў. Не наладжана належным чынам работа ў ААТ “Дземенец” – у прыватнасці, не было загаду аб назначэнні пасаднай асобы, адказнай за бяспечную пастаноўку машын на захоўванне, не арганізаваны кантроль за выкананнем заканадаўства па ахове працы і праверка адпаведных ведаў работнікаў, дапускалася да эксплуатацыі няспраўнае абсталяванне. Планавая праверка ва УП ЖКГ выявіла парушэнне патрабаванняў бяспекі пры выкананні работ па эксплуатацыі водаканалізацыйнай гаспадаркі, лесанарыхтоўчых і дахавых работ, іншыя хібы.

У час кантрольнай праверкі ў КУСГП “Арэхаўна” выяўлена невыкананне ў поўным аб’ёме прадпісанняў міжрайаддзела па пытаннях аховы працы.

Варта адзначыць, што ў другім квартале 2017 года няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў арганізацыях Ушацкага раёна не зафіксавана. Аднак, каб і надалей захаваць такое становішча, неабходна выконваць патрабаванні і нормы аховы працы, ухіляць усе выяўленыя падчас праверак парушэнні, а камісіі па ахове працы райвыканкама каардынаваць і кантраляваць гэтую работу.

Ф.ВАСІЛЕНКА, начальнік Лепельскага міжраённага аддзела.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *