«Патрыёт» объявляет фотоконкурс «Мой папа — самый лучший!»

Общество

Як паказвае практыка, фотаконкурсы заўсёды выклікаюць цікавасць у нашых чытачоў. Гэта, прынамсі, яскрава засведчыў наш леташні праект “Малышы – радасць душы”, на які было даслана каля сотні здымкаў, што і нядзіўна, бо людзям заўсёды прыемна бачыць на старонках газеты сваіх дзетак. Сёлета мы вырашылі відазмяніць падобны конкурс і зрабіць яго своеасаблівай прэзентацыяй ушацкіх татаў, якія часам удзельнічаюць у выхаванні дзетак не менш за мам, аднак нярэдка застаюцца ў цені. Такім чынам, чакаем ад вас, паважаныя чытачы, цікавых фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны таты з дзецьмі, дапускаюцца да ўдзелу таксама і дзядулі! Дасылаць фатаграфіі можна па электроннай пошце belpatriot@tut.by, размяшчаць іх у адпаведных рубрыках груп “Патрыёта” ў сацыяльных сетках “ВКонтакте” і “Одноклассники”, а таксама прыносіць непасрэдна ў рэдакцыю. Вынікі конкурсу мяркуем падвесці да 23 лютага, пераможцаў чакаюць прызы!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *