Как выбрать тонометр? Советы специалиста

Здравоохранение Калейдоскоп

Надвор’е гэтай зімой ледзь не што­дня вагаецца ад маразоў да слоты. І калі здаровым людзям гэта хіба што псуе настрой, то метэазалежным – а найперш гіпертонікам – адчувальна ўскладняе жыццё. Разам з кліматычнымі ўмовамі губляе стабільнасць і крывяны ціск, які трэба пастаянна трымаць пад кантролем. А таму, на думку спецыялістаў, танометр павінен быць літаральна ў кожным доме. Пра разнавіднасці гэтых прыбораў, іх адметнасці і кошт расказвае намеснік загадчыка цэнтральнай аптэкі №65 Ушацкага раёна Таццяна Уладзіміраўна ПОЛАЗАВА.

– Сапраўды, попыт на танометры зараз вялікі, і мы стараемся, каб у людзей быў выбар. Аўтаматычны – больш дакладны і зручны ў выкарыстанні. Даводзілася чуць меркаванні, што аўтамат можа паказваць розныя даныя літаральна ў адзін прамежак часу, але адбываецца гэта таму, што такія танометры вельмі адчувальныя, яны рэагуюць на самыя дробныя змяненні ў арганізме. Таму рэкамендуецца рабіць запар тры вымярэнні і выводзіць сярэдні паказчык. Дарэчы, у некаторых аўтаматычных прыборах гэта функцыя прадугледжана канструкцыяй. Калі няма экстраннай сітуацыі, для дакладнасці варта вымяраць ціск у спакойным нервовым і фізічным стане, лепш праз паўгадзіны пасля прыняцця ежы. Што датычыцца кошту на аўтаматы, то ён розны: ад 85 рублёў за самы просты прыбор да 210 за найбольш сучасны, з мноствам дадатковых функцый – такіх, напрыклад, як перадача даных вымярэння на камп’ютар. Для хворых, што маюць адпаведныя праблемы, можна параіць прыбор з індыкатарам мігальнай арытміі: ён папярэджвае пра збоі сардэчнага рытму і карэкціруе вымярэнні. Каштуе такі танометр 166 рублёў.

Крыху танней па цане паўаўтаматычныя прыборы (каля 60 рублёў), якія адрозніваюцца тым, што маюць звыклую грушу, якой трэба напампоўваць паветра ўручную. Вядома ж, ёсць у продажы і механічныя прыборы (кошт – каля 40 рублёў). Многія людзі па звычцы абіраюць менавіта іх, хоць працэс вымярэння ціску з імі больш працяглы і складаны, а калі чалавек пажылы, мае дрэнны слых і зрок – тым больш. Таму ўсё ж мы раім набываць аўтаматычныя. У выкарыстанні яны зусім простыя, а нараканняў на якасць вельмі мала.

Падрыхтавала Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *