В Ушачах ситуация с распространением коронавируса остаётся напряжённой

Здравоохранение

Сітуацыя з распаўсюджаннем каранавіруса на Ушаччыне застаецца напружанай: кожны тыдзень выяўляецца ў сярэднім па 5-7 новых выпадкаў захворвання. У гэтай сувязі нагадаю асноўныя правілы паводзін і іншую патрэбную ва ўмовах пандэміі інфармацыю.

COVID-19 – вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя, якая можа выклікаць ускладненне ў выглядзе віруснай пнеўманіі з магчымымі негатыўнымі наступствамі. Перадача адбываецца ад аднаго чалавека да другога паветрана-кропельным (пры чханні, кашлі) ці кантактна-бытавым шляхам.

Асноўныя сімптомы захворвання – павышэнне тэмпературы цела (часцей 38-39 градусаў), кашаль (сухі ці з невялікай колькасцю макроты), адчуванне сціснутасці ў грудной клетцы, адышка, мышачны і галаўны боль. Насцярожыць павінны таксама з’яўленне вадкага стула, млоснасці, ванітаў, зніжэнне апетыту.

Каб не “пазнаёміцца” з COVID-19, захоўвайце рэспіраторны этыкет: пазбягайце шматлюдных месцаў і блізкага кантакту з хворымі (трымайцеся ад іх на адлегласці не менш аднаго метра), пры кашлі, чханні прыкрывайце рот і нос аднаразовай сурвэткай, а пры яе адсутнасці кашляйце ў згін локця, не датыкайцеся нямытымі рукамі да твару, насіце ахоўную маску. Часта мыйце рукі з мылам, калі такой магчымасці няма – выкарыстоўвайце спіртаўтрымліваючыя ці дэзінфікуючыя сурвэткі. Паклапаціцеся пра фізічную актыўнасць і здаровы рэжым, які ўключае паўнацэнны сон, спажыванне багатых на бялкі, вітаміны і мінеральныя рэчывы прадуктаў: гэта дапаможа арганізму супрацьстаяць інфекцыі. Рэкамендуюцца таксама рэгулярныя праветрыванні памяшканняў і вільготная ўборка.

Пры з’яўленні сімптомаў рэспіраторнага захворвання не займайцеся самалячэннем – звярніцеся да ўрача (наведайце паліклініку, у экстранных выпадках выклікайце хуткую дапамогу). Пры гэтым абавязкова апраніце ахоўную маску, каб зменшыць рызыку распаўсюджання інфекцыі, мінімізуйце кантакты з акружаючымі.
Пры планаванні паездак за мяжу рэкамендую папярэдне ўдакладніць эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне – зрабіць гэта можна праз сайт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

В.ЯРМОШ, урач-інфекцыяніст Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *