В феврале-марте пройдут традиционные собрания в первичных охотничьих коллективах

В общественных организациях

Да ўвагі паляўнічых…

У лютым-сакавіку пройдуць традыцыйныя сходы ў пярвічных паляўнічых калектывах раёна. 24 лютага сустрэча адбудзецца ў Глыбачанскім – у 9 гадзін у сельскім Доме культуры, у Дубраўскім – у 11.00 у СДК, у Сарочынскім у дыспетчарскай КУСГП “Арэхаўна” ў 14.00. 3 сакавіка пройдуць сходы ў Селішчанскім пярвічным паляўнічым калектыве ў 10.00 у дыспетчарскай ААТ “Агра-Селішча” і Лутаўскім – у 12.00 у адміністрацыйным будынку БТПР. 10 сакавіка паляўнічыя Жарскай зоны ў 10.00 збяруцца на сход у доме паляўнічага і рыбалова ў Завыдрыне. Агульныя вынікі і планы члены арганізацыі абмяркуюць на раённым пленуме 16 сакавіка. Падчас сходаў можна ўнесці гадавы членскі ўзнос, сёлета з білетам паляўнічага-рыбалова да 31 сакавіка яны складаюць 61.25 рубля, пазней – 73.50, для пенсіянераў па-ранейшаму прадугледжаны льготныя ўмовы.

… і рыбаловаў

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, члены РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” маюць перавагу пры ажыццяўленні аматарскага рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі. Напрыклад, падчас лоўлі рыбы грамадзянам дазволена выкарыстоўваць да пяці кручкоў, а вось члены БТПР могуць узяць на рыбалку да дзесяці кручкоў. Таксама члены грамадскай арганізацыі могуць ажыццяўляць лоўлю рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі, займацца падводным паляваннем. Гадавы членскі ўзнос для рыбаловаў-аматараў складзе 24.50. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю па тэме і ўступленні ў таварыства можна па тэлефоне 5-72-03, па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 16 і на сайце rgooboor.by.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *