Получили наказание


С.А.Лапач адбываў пакаранне ў выглядзе папраўчых работ. Працаваў даглядчыкам у фермерскай гаспадарцы “Мосар”, аднак сістэматычна прагульваў. Яму неаднойчы выносіліся вымовы і афіцыйныя папярэджанні, аднак колькасць прагулаў у месяц па-ранейшаму складала 5-7 дзён. Суд прызнаў Лапача вінаватым ва ўхіленні ад папраўчых работ і ў сукупнасці з неадбытай часткай пакарання прыгаварыў да 6 месяцаў арышту.***
Пэўна, гэта самае дарагое мяса, якое даводзілася “купляць” Д.В.Мягелю. Хоць меркаваў браканьер, што будзе самым танным. Еўрапейскую казулю ён застрэліў пад вёскай Кісялёва (нанёс урон жывёльнаму свету на 2 мільёны сто тысяч рублёў). Стрэлы чулі прадстаўнікі Лепельскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. І па слядах, што выразна бачны па студзеньскім снезе, хутка выйшлі на браканьера, якія паспеў схаваць казулю, аднак прызнаўся ў незаконнай здабычы. Суд назначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 80 базавых велічынь (2800000 рублёў). Таксама ў даход Ушацкай раённай арганізацыі РДГА “БТПР” трэба вяр ***
Правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі В.А.Ліленка не меў, пэўна таму і думаў, што губляць няма чаго. Першы раз быў затрыманы за кіраванне матацыклам у нецвярозым стане ў кастрычніку 2009 года – атрымаў штраф (20 базавых велічынь) і быў пазбаўлены права кіраваць транспартным сродкам тэрмінам на 3 гады. Праз паўгода паўтарае тое ж самае. На гэты раз суд пазбавіў Ліленку права кіраваць транспартным сродкам тэрмінам на 5 гадоў і ўтроіў суму штрафу – 60 базавых велічынь або 2 мільёны 100 тысяч рублёў.
***
Другога красавіка, у час забароны на рыбную лоўлю, І.М.Каваленка і І.В.Маковіч у разліве ракі Выдрыца сеткамі выцягнулі аднаго акуня, карася і 21 шчупака, чым нанеслі шкоду на 2247 тысяч рублёў (акунь і карась па 21 тысячы, шчупакі па 105), што перавышае 40 базавых велічынь. За гэта і атрымалі пакаранне ў выглядзе штрафу па 1750 тысяч кожны. Шэсць сетак і гідракасцюмы канфіскаваны.
М.КАСТАГРЫЗАЎ,
суддзя суда Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *