Районный этап республиканского конкурса детского рисунка «Подружись со спортом!» прошёл в Ушачах

Наши дети

Завяршыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Пасябруй са спортам!”. Мэты, якія праследуе арганізатар – Прэзідэнцкі спартыўны клуб – прапаганда ідэалаў алімпійскага руху, спорту як важнага сродку ўмацавання здароўя падрастаючага пакалення, прыцягненне яго ўвагі да здаровага ладу жыцця.

Навучэнцам устаноў адукацыі дзвюх узроставых груп (1-3 і 4-6 класы) было прапанавана наглядна прадэманстраваць сваё бачанне спорту. І з гэтай задачай юныя ўшачане справіліся на “ўра!”.

У мінулую суботу, 24 лютага, у раённым цэнтры дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу. Імі сталі Дар’я Броўка, Злата Зелянко, Ірына Коршун, Дар’я Бабянок (выхаванцы цэнтра), Вікторыя Сіротка (Ушацкая школа), Вячаслаў Пальчэўскі (Глыбачанская), Сафія Пугач (Арэхаўская) і Дамініка Лапіцкая (Вялікадолецкая). Ганаровыя госці мерапрыемства, а гэта метадыст ВМК аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Мікалаеўна Сарокіна і намеснік дырэктара Ушацкай ДЮСШ Сяргей Генадзьевіч Кіслы, уручылі юным мастакам дыпломы і сувеніры – мяккія цацкі ад арганізатара. Работы гэтых дзяцей будуць накіраваны на абласны этап конкурсу. Пажадаем  ім поспехаў!

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *