Письма наших читателей


Былы галоўны аграном саўгаса “Глыбачаны” Алег Аляксандравіч Ляшчынскі цяпер працуе над кнігай – піша гісторыю гаспадаркі. З гэтай мэтай ён збірае звесткі аб людзях і падзеях пасляваенных цяжкіх гадоў узнаўлення. Па яго просьбе я звяртаюся да былых работнікаў саўгаса дапамагчы ў гэтай высакароднай справе.
Успаміны, дакументы і фотаздымкі можна даслаць на адрас: 211098, в.Чарэйшчына, Каменьскі сельсавет, Лепельскі раён або звязацца па тэлефоне 8-02132-2-55-90 ці мабільным 515-55-74 (МТС). Усе звесткі можна даслаць і на мой адрас: 211497, в.Глыбачка, Глыбачэнскі сельсавет, Аксяновічу Я.В., тэлефон 2-56-53.
***
Некалі ў нашым статку вёскі Пралетарый было больш 60 кароў. Не мінула і 10 год, як зараз толькі 8 кароў і 5 коней, якіх мы навязвалі на ранейшым месцы – на пашах за Ушачамі пад Строкты. Аднак І.І.Баруноў спачатку пакінуў зусім невялікі ўчастак пад пасьбу, а потым і наогул сказаў шукаць іншае месца. З гэтым балючым для нас пытаннем мы звярнуліся да старшыні Ушацкага сельвыканкама В.І.Шнітко. Ён выслухаў нас, паклікаў Івана Іванавіча Барунова, і ў нашай прысутнасці яны дамовіліся аб тым, што нам пакінуць частку ранейшай пашы ля дарогі. Вялікі дзякуй хочацца выказаць Васілю Іванавічу Шнітко за аператыўнае вырашэнне нашай праблемы, наогул за чуласць і ўвагу да людзей.
Жыхары вёскі Пралетарый.***
У нашай вёсцы Лутава Сяльцо нядаўна быў перапалох. Сабака, і не дварняга, а вялікі, яўна байцоўскай пароды, бегаў па вуліцы, кідаўся на прахожых. Мы не выпускалі на вуліцу дзяцей і сачылі за навязанай жывёлай, да якой пастаянна падбягаў і пужаў. Па нашым званку да нас неаднойчы прыязджалі работнікі камунгаса, бо хітры сабака да сябе не падпускаў. Толькі на трэці раз удалося яго ўсыпіць. Вялікі дзякуй выказваем брыгадзе камунгаса за дапамогу, наогул выдатна, што існуе такая служба, бо вельмі складана, а часам проста немагчыма адлавіць бадзяжных сабак, якія наносяць шкоду і ўяўляюць небяспеку людзям.
А.М.ПАДГОЛ і суседзі.
***
Выказваем шчырую ўдзячнасць Т.В.Бугай, якая займаецца гандлёвым абслугоўваннем тых, хто пражывае ў наваколлі льнозавода. Яна сапраўды прадавец па прызванні.
Таісія Віктараўна з пакупнікамі заўсёды ветлівая, паважлівая, добрая. Яна кожнаму падкажа, што лепш купіць, калі чалавек мае ў гэтым патрэбу, зацікаўлена паразмаўляе, возьме на заметку, калі нейкага тавару не акажацца ў магазіне.
Хочацца пажадаць гэтай жанчыне моцнага здароўя, чалавечага шчасця, усялякіх поспехаў у жыцці.
Жыхары вуліц Калінінскай і Заводскай,



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *