Ушачские мастера на международном празднике в Поставах

Общество Творчество наших земляков

Міжнароднае свята “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах шырока вядома ў вобласці. Група нашых народных майстроў 4 ліпеня прыняла ўдзел у рабоце “Горада майстроў” на гэтым шырокім мерапрыемстве.
Вельмі прыемна, што ўшацкі народны клуб майстроў і самадзейных мастакоў “Адраджэнне” добра ведаюць у Паставах, бо мы неаднаразова былі ўдзельнікамі гэтага цудоўнага свята.
Месца нам адвялі побач са сцэнай, дзе праходзіў заключны канцэрт.
Зацікаўленыя работамі, людзі не адыходзілі ад нашых сталоў. Шмат фатаграфавалі творцаў і іх вырабы, знаёміліся. Майстры саломапляцення Ганна Бабянок і Айгуль Смык дэманстравалі хуткае пляценне пацерак і іншага, а мне захацелася вырабіць са стужак кветкі васількоў, якія тут жа ўпляталіся ў вянок.
Ураджвалі гледачоў работы Вольгі і Вячаслава Мурашовых, якія не мелі сабе падобных.
Вырабы Міхаіла Багдановіча таксама цікавілі прысутных на свяце, якія хацелі больш даведацца пра наш куток. Асабліва калі ўбачылі ў яго выкананні герб з выявай святога Лаўрэна, а таксама памятныя мясціны: “Мемарыяльны комплекс “Прарыў”, “Музей народнай славы імя У.Е.Лабанка”, “Хату – музей Петруся Броўкі” ў Пуцілкавічах, “Сядзібу-музей Васіля Быкава” ў Бычках”.
Расіяне, латышы, украінцы былі ўражаны тым, што Ушачы – радзі- ма гэтых шырока вядомых дзеячаў мастацтва. А калі мы расказвалі, што наша старонка мае шмат чыстых азёр і крыніц, санаторый “Лясныя азёры”, то некаторыя абяцалі наведацца да нас на адпачынак і пазнаёміцца з такімі цудоўнымі мясцінамі.
Удзельнікі свята набылі нямала ра
бот і ў майстра бісерапляцення Тамары Аваднёвай. Прычым, расіяне дзівіліся таннасцю яе вырабаў, якія ў іх каштуюць куды даражэй.
Пасля выезду ў Паставы нашы творцы за пяць дзён папоўнілі калекцыі сваіх работ і ўжо 10 і 11 ліпеня працавалі ў “Горадзе майстроў” на “Славянскім базары ў Віцебску”. Майстры саломапляцення Ушаччыны прымалі ўдзел у ІІІ абласным свяце-конкурсе саломапляцення “Папараць-кветка”, прысвечаным 65-годдзю Вялікай Перамогі. Айгуль Смык і Ганна Бабянок занялі другія месцы адпаведна: у намінацыях “Аплікацыя” і “Галаўны ўбор”. Першая вырабіла прыгожае пано “Папараць-кветка”, другая – купальскі вянок.
А яшчэ падчас “Славянскага базару ў Віцебску” адказныя супрацоўнікі абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці прадоўжылі работу па знаёмстве з нашымі народнымі майстрамі. Яны шмат увагі надалі творчасці разьбяра па дрэве Вячаслава Мурашова. Яму прапанавана папоўніць нашу калекцыю работ па “Брэндах Віцебшчыны”.
Прыемна адзначыць руплівасць самай маладой удзельніцы – майстра саломапляцення Ірыны Смык. Яе невялікія, але арыгінальныя работы карысталіся попытам у пакупнікоў, хочацца ёй пажадаць далейшых поспехаў.
Па некалькі работ прадставілі Руслан Шыдлоўскі і Марыя Шаўчэнка.
Выказваю падзяку нашым майстрам, якія паспяхова прынялі ўдзел у такіх вядомых фестывалях. Плённай творчасці вам і здзяйснення ўсіх мар.
А.КУЗУСЁНАК,
кіраўнік народнага клуба майстроў і самадзейных мастакоў “Адраджэнне” пры РДК.
На здымку: удзельнікі фестываляў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *