Велосипедный спорт увеличивает продолжительность жизни минимум на 5 лет

Здравоохранение

Веласіпедны спорт павялічвае працягласць жыцця мінімум на пяць гадоў. Пры катанні трэніруецца сардэчная мышца, умацоўваюцца сасуды, а органы і тканкі атрымліваюць неабходную колькасць кіслароду. Рэгулярныя скарачэнні мышцаў ног прадухіляюць застой і пашырэнне вянознай сценкі, а значыць і развіццё варыкознай хваробы, тромбафлебіту.

Павольная язда на веласіпедзе супакойвае нервы, павялічвае стрэсаўстойлівасць. Немалаважная дэталь – карысць веласіпеда для зроку. Падчас катання вы глядзіце па баках, увесь час факусуючы погляд на магчымых перашкодах. Гэта добрая трэніроўка для вочных мышцаў, якая змяншае верагоднасць узнікнення блізарукасці.

Ранішняя веласіпедная прагулка – добры спосаб прачнуцца. Да таго ж язда паляпшае вентыляцыю лёгкіх, трэніруе актыўнае дыханне, змяншаючы верагоднасць захворванняў органаў гэтай сістэмы.

Рэгулярныя паездкі трэніруюць мышцы ног, ягадзіц, спіны і жывата. У адрозненне ад бегу, на веласіпедзе няма ўдарнай нагрузкі на пазваночнік, таму рызыка атрымання абвастрэння астэахандрозу змяншаецца.

Веласіпедныя прагулкі – просты і эфектыўны сродак для пахудзення, паколькі фізічныя нагрузкі паскараюць метабалізм. Пачаўшы круціць педалі, можна за адну гадзіну развітацца з 300-500 калорыямі.

М.СМІРНОВА, памочнік урача-гігіеніста Ушацкага РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *