Ушачане успешно выступили на областном конкурсе профмастерства «Лесоруб-2018»

Общество

Абласныя спаборніцтвы прафесійнага майстэрства «Лесаруб-2018» сабралі на мінулым тыдні ў Гарадку больш за паўсотні прафесіяналаў з 19 лясгасаў Віцебшчыны. За званне лепшых змагаліся і ўшачане Дзмітрый Мікалаевіч Пашкевіч з лесапункта, Аляксей Аляксандравіч Первянёнак з Сарочынскага і Уладзімір Іванавіч Кастаненка з Вялікадолецкага лясніцтваў, якія ўвайшлі ў пяцёрку мацнейшых на адпаведных раённых спаборніцтвах. У якасці трэнера каманды выступіў начальнік бюро аховы працы Ушацкага лясгаса Ігар Яўстаф’евіч Ардынскі.

Лесарубы дэманстравалі майстэрства ў валцы дрэва, мантажы ланцуга бензапілы, дакладным і камбінаваным распілоўванні, абрэзцы суччаў, а таксама эстафеце. Менавіта ў гэтым відзе ўшачане паказалі сябе зладжанай камандай і ўзялі «бронзу», атрымаўшы не толькі кубак, граматы, а і прыбаўку да зарплаты ў выглядзе грашовых прэмій.

Дастойна выглядалі нашы прадстаўнікі і на іншых этапах, што дазволіла заняць дзявяты радок у агульнакамандным выніковым пратаколе. Ну а абсалютную перамогу святкавалі прафесіяналы з Бягомльскага лясгаса.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *