с 1 августа изменился порядок оплаты за услуги водообеспечения и водоотведения

Общество

З 1 жніўня змяніўся парадак аплаты за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення пры наяўнасці індывідуальных прыбораў уліку. Прынцыповае адрозненне новага механізму заключаецца ў тым, што прадстаўленыя плацельшчыкам паказанні павінны быць за бягучы месяц, а не на канец папярэдняга. Прычым, у жніўні за расход вады плаціць увогуле не давядзецца – адпаведная сума будзе выстаўлена да аплаты ў наступным месяцы і ўвойдзе ў агульную суму “Да аплаты” за ўсе жыллёва-камунальныя паслугі. Адпаведна за паказанні верасня разлічвацца грамадзяне будуць у кастрычніку і г.д. Кошт паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення пры гэтым не зменіцца.

Указаныя “рэформы” выкліканы неабходнасцю больш карэктнага ўліку налічэнняў і плацяжоў за паслугі водаканала ў сістэме прыёму плацяжоў АІС “Разлік-ЖКП”. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 5-71-63.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *