За вождение автотранспортом в нетрезвом состоянии уроженец д.Бутово лишился не только прав, но и автомобиля

Закон - один для всех

Жыхар вёскі Бутава 1957 года нараджэння ўжо меў праблемы з законам за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення. Тым не менш, штраф у памеры 51 базавай велічыні і пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання на 3 гады мужчыну не надта засмуцілі. У чэрвені, пасля прыняцця на грудзі пары-тройкі стопак, ён зноў калясіў непадалёк ад роднай вёскі на сваім аўтамабілі “Пежо”. Калі ж вадзіцеля спыніў інспектар ДПС, ад праходжання ва ўстаноўленым парадку спецыяльнай медыцынскай праверкі той адмовіўся. У выніку ў адносінах яго была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у паўторнай на працягу года “п’янай” яздзе і назначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год, пазбаўлення права кіраваць транспартам на працягу 5 гадоў са штрафам у памеры 150 базавых велічынь. Аўтамабіль, на якім было здзейснена правапарушэнне, канфіскаваны.

А.МАМОН, старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *