Кому отреставрированная площадь в г.п.Ушачи жить мешала?

Закон - один для всех

Менш за 2 гады таму ва Ушачах праведзена рэстаўрацыя цэнтральнай плошчы імя У.Леніна – відазмяніўся помнік заснавальніку савецкай дзяржавы, пакладзена новая плітка, пасаджаны маладыя дрэўцы, устаноўлены Дошка гонару, прыгожыя лаўкі і інш. Вось толькі ўсё гэта, як аказалася, некаму з ушачан “рэзала вочы”.

Ноччу з 28 на 29 жніўня 2017 года на плошчы пабывалі хуліганы. Вынікам іх “адпачынку” ў адным з самых прывабных месцаў райцэнтра сталі перакуленыя урны пашкоджаная лаўка. Скажаце, дробязь? А вось і не! Па ўзгаданым факце ўзбуджана крымінальная справа па арт.341 КК Рэспублікі Беларусь. Зламыснікам пагражае штраф, грамадскія работы і нават арышт тэрмінам да 3 месяцаў. Нагадаю, што падобнае чакае і тых грамадзян, якія вырашаць апаганіць цынічнымі надпісамі ці малюнкамі альтанкі, аўтобусныя прыпынкі, пашкодзяць маёмасць у транспарце ці ў грамадскіх месцах.

Паважаныя ўшачане! Паважайце пасёлак, у якім жывяце, шануйце вынікі працы землякоў. І памятайце: за любы негатыўны ўчынак давядзецца адказаць перад законам.

А.КАРЧЭСКА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *