Вакансии в Ушачском районе в октябре

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 17 арганізацыях Ушаччыны.

Па-ранейшаму патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне. Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па стаматалогіі, гінекалогіі, дэрматавенералогіі, кардыялогіі, лабараторнай дыягностыцы, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр у Маладолецкі, Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД, інструктараў па лячэбнай фізкультуры ў фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы (на час рамонту навучальнай установы – у паліклініку), а таксама медыцынскіх сясцёр у паліклініку і яслі-сад №3 г.п. Ушачы.

Вострая кадравая праблема назіраецца ў аграрным сектары. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача і галоўнага заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага агранома і галоўнага бухгалтара; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка і трактарыста-машыніста; ААТ “Ільюшынскі” – вадзіцеля, галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, інжынера па ахове працы, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача і намесніка кіраўніка арганізацыі.

Лясгас прапануе вакансіі начальніка аддзела, майстра лесу (у Кубліцкае лясніцтва), вальшчыка лесу, леснікоў. Райаддзел па надзвычайных сітуацыях чакае вадзіцеля аўтамабіля, ДРБУ-105 – начальніка сектара, “Прамкамбінат” – тэхнолага і швачку, ТАА “Восток-Нур” – прадаўца. У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ёсць свабодныя месцы мастацкага кіраўніка (у Глыбачанскі і Кубліцкі СДК), відэадэманстратара (Кубліцкі СДК), загадчыка аддзела. У аддзяленні паштовай сувязі Ушачы чакаюць аператараў сувязі. Ушацкай школе патрабуецца інжынер-электронік, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме – інжынер-праграміст, ДЮСШ – інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 305 да 1000 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *