Выход на весенний лёд на водоёмах опасен для жизни

Общество

На возеры пад Крэвам 31 сакавіка выратаваны трое рыбакоў, якія праваліліся пад лёд у 50 метрах ад берага. Пры дапамозе спецсродкаў мужчын даставілі на бераг, дваіх з іх з пераахаладжэннем – у бальніцу. А вось 62-гадоваму мінчаніну, які ноччу 1 красавіка паехаў рыбачыць на мясцовае вадасховішча, не пашанцавала – цела жыхара сталіцы вадалазы дасталі з вады праз два дні.

Не ўсе вадаёмы Ушаччыны дагэтуль ачысціліся ад лёду. У гэтай сувязі нагадаю: ні ў якім разе не выходзьце на такое пакрыццё! Асобна хачу звярнуцца да бацькоў. Не адпускайце дзяцей без нагляду да рэчкі ці возера, нагадайце аб правілах бяспечных паводзін ля вадаёмаў. Калі ж, не дай Бог, здарылася бяда, тэлефануйце па нумарах 101, 112.

Э.ВЕРТАШОНАК, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *