Внимание! 15 ноября истекает срок уплаты земельного налога и налога на недвижимость

Общество

За зямлю і маёмасць

15 лістапада надыходзіць тэрмін уплаты зямельнага падатку, падатку на нерухомасць і арэнднай платы, якія прад’яўлены фізічным асобам у 2018 годзе.

Калі вы маеце ва ўладанні, карыстанні ці ўласнасці зямельныя ўчасткі, домаўладанні, садовыя домікі, гаражы і іншыя пабудовы, і яшчэ не аплацілі падаткі, гэта трэба зрабіць тэрмінова. Ад іх паступлення залежыць напаўняльнасць бюджэту раёна. У выпадку, калі грамадзяне па якой-небудзь прычыне не атрымалі паведамленне на ўплату, варта звярнуцца ў аддзел па рабоце з плацельшчыкамі інспекцыі МНС па Ушацкім раёне па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Савецкая, д.37, кабінет №5, ці патэлефанаваць на нумары: 5-07-56, 5-76-74, 5-79-91.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *