Всего трое малышей родилось в Ушачском районе в октябре

Демография

У кастрычніку бягучага года органамі загса Ушаччыны зарэгістравана нараджэнне ўсяго трох малышоў, выключна прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Напоўніліся дзіцячым гоманам дамы, у якіх з’явіліся Яўгенія Дарашкевіч, Аліна Саўчанка і Аляксандра Пугач – другое, трэцяе і пятае дзіця ў сем’ях адпаведна.

Ненамнога аптымістычней у нашым раёне выглядала сітуацыя і з рэгістрацыяй шлюбаў: іх у другі асенні месяц было шэсць. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў толькі для дзвюх маладых пар.

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *