В декабре в Ушачском районе зарегистрировано рождение 13 малышей

Демография

Падарункі снежня

У апошні месяц 2019 года на Ушаччыне зарэгістравана нараджэнне 13 малышоў: 6 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Самы лепшы падарунак да навагодніх свят атрымалі бацькі першынцаў Міланы Аляксеевай, Яраславы Калітухі і Філіпа Лукашэвіча, другіх дзетак Уладзіслава Асоўскага, Анастасіі Вашылы, Ганны Лёлі, Сафіі Міхейкі і Давіда Федуковіча, трэціх – Дар’і Гвоздзевай, Кірыла Мануха і Арцёма Чумакова, чацвёртага – Алесі Саўчанкі, пятага – Елізара Шэдзько.

Узаконілі адносіны

Пераднавагоднія дні для некаторых жыхароў раёна сталі асаблівымі яшчэ і таму, што ў гэты час яны вырашылі ўзаконіць адносіны са сваімі каханымі. Так, у снежні марш Мендэльсона прагучаў для сямі пар Ушаччыны. Упершыню ўступілі ў шлюб Эдуард Літвін і Марыя Жогаль, Павел Падгол і Ганна Коўшаль, Аляксей Шугалей і Вольга Башун.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *