В августе в Ушачском районе родилось 10 малышей и зарегистрировано 14 браков

Демография Общество

Па інфармацыі аддзела загса Ушацкага райвыканкама, у жніўні ў раёне зарэгістравана нараджэнне дзесяці малышоў: пяці хлопчыкаў і пяці дзяўчынак. Адметна, што сярод іх – ніводнага першынца. У чарговы раз напоўніліся дзіцячым гоманам дамы, у якіх з’явіліся другія дзеці Аліса Бурылова, Яраслаў Пугач, Назар Маліноўскі, Яфім Масцяеў і Паліна Сабалеўская, трэція – Вера Гардзіёнак і Яўген Пашута, пяты – Антон Лёля. А вось для ўшачан Алены і Сяргея Пятроўскіх, у якіх вопыт бацькоўства ўжо аднойчы быў, апошні месяц лета стаў асаблівым удвая: у іх на свет з’явіліся дачушкі-блізняты Аліса і Лізавета.

Шлюбаў стала больш

У жніўні органамі загса Ушаччыны зарэгістравана рэкордная за апошні час колькасць шлюбаў – 14. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Дзмітрыя Венжыка і Таццяны Карпенка, Аляксандра Дубоўскага і Святланы Мялешка, Дзмітрыя Іванова і Алены Корзун, Аляксея Патапава і Святланы Рубанік, Аляксея Саляхава і Вольгі Матвеенка, Уладзіміра Стрыжонка і Кацярыны Гатаўскай, Віктара Стрыжонка і Людмілы Бука, Вячаслава Цярэшчанкі і Вікторыі Мялешка, Дзяніса Чымпоя і Юліі Чабоха.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *