Почти два десятка лет посвятил работе в Департаменте охраны Василий Гардиёнок

Экономика и малый бизнес

За плячыма Васіля Іванавіча Гардзіёнка больш 40 гадоў працоўнага стажу. Ён і токар, і меліяратар, і вартаўнік. Але дзе б ні працаваў, галоўным прыярытэтам для сябе ставіў сумленнае выкананне даручаных абавязкаў. Вось і ў калектыве аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы, дзе адслужыў амаль два дзясяткі гадоў, пра мужчыну можна пачуць выключна станоўчыя водгукі.

Пачынаў жа сваю працоўную дзейнасць Васіль Іванавіч у родным Лепелі памочнікам токара. Атрымаўшы ў тэхнікуме спецыяльнасць меліяратара, два гады спасцігаў азы справы на зямлі ў Гарадку брыгадзірам па дрэнажы. Але ўсё ж вярнуўся да токарскай справы на Лепельскім экскаватарарамонтным заводзе і наваполацкім “Вымяральніку”.

– Уявіце сабе, што ў тыя часы на заводзе працавала 12 тысяч работнікаў! Гэта была надзвычай складаная справа і ці трэба казаць, што дакладнасць і скрупулёзнасць на вытворчасці апаратуры былі вельмі важнымі, на той час я меў 4 разрад, – прыгадвае В.І.Гардзіёнак.

Так склаліся абставіны, што лёс прывёў мужчыну ва Ушачы, тут яму давялося асвоіць яшчэ адну прафесію – качагара, а пазней ён уліўся у калектыў Дэпартамента аховы, на працягу многіх гадоў “трымаў” вартавы пост у райвыканкаме.

– Работа адказная: днём трэба сачыць за наведвальнікамі, а іх у райвыканкаме, зразумела, заўсёды шмат. Часта дапамагаем неабходнай інфармацыяй: падказваем патрэбны паверх ці нумар кабінета. У ноч, калі ўстанова не працуе, быццам бы і прасцей, аднак не зусім так. Пагадзінная праверка паверхаў, пільная ўвага, – кажа вартаўнік.

Апошніх некалькі гадоў В.Гардзіёнак нёс службу на медскладах, а зусім нядаўна работнікі аховы праводзілі яго на заслужаны адпачынак. Раздзяліць гэтую падзею прыйшлі як былыя калегі-ветэраны, так і маладая змена.

– Мой калектыў – вельмі дружны, усе гатовы прыйсці на выручку адзін аднаму, падтрымаць у няпростую хвіліну. Працаваць з такімі людзьмі было адно задавальненне! – гаворыць Васіль Іванавіч.

Ён яшчэ не адвык ад ранніх пад’ёмаў і працы па начах. На адпачынку плануе больш часу прысвячаць сям’і, займацца асабістай падсобнай гаспадаркай. У гэтага душэўнага, вясёлага, таварыскага чалавека многа надзейных сяброў і знаёмых. А яшчэ ёсць і даўняе захапленне – пісаць вершы. Іх у Васіля Іванавіча ўжо назбіралася столькі, што хапіла б не на адзін зборнік. З задавальненнем ён сочыць за навінкамі вядомых ушацкіх творцаў, прыгадвае і свайго былога калегу І.Х.Басуева. Канечне, ёсць у скарбонцы В.Гардзіёнка і вершы, прысвечаныя ахове:

Пусть морозы и туманы,
Снег и слякоть, дождь и град,
Департамент наш охраны
Отправляется в наряд.
Мы храним покой и сон,
Мы на страже днём и ночью,
Службу бдительно несём
И на вызов мчимся срочно.
Наш народ живёт спокойно,
Всё бывало на веку.
Будем жить, и жить достойно,
Наша служба начеку!
Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *