Вакансии в Ушачском районе

Общество

Па звестках аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін райвыканкама, зараз вакансіі ёсць у 13 арганізацыях і прадпрыемствах Ушаччыны.

Па-ранейшаму патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне. Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па стаматалогіі, кардыялогіі, лабараторнай дыягностыцы, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр у Маладолецкі, Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД, інструктараў па лячэбнай фізкультуры ў фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы (на час рамонту навучальнай установы – у паліклініку), а таксама медыцынскіх сясцёр у паліклініку.

Недахоп кадраў назіраецца і ў многіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача і галоўнага заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага агранома і галоўнага бухгалтара; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка і трактарыста-машыніста; ААТ “Ільюшынскі” – жывёлавода, галоўнага заатэхніка, інжынера па ахове працы, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста, галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача.

Лясгас прапануе вакансіі начальніка аддзела, вальшчыка лесу, майстра лесу (у Кубліцкае лясніцтва), леснікоў. Райаддзел па надзвычайных сітуацыях чакае інспектара, прамкамбінат – тэхнолага і швачку, ТАА “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны. Ушацкай школе патрабуецца інжынер- электронік, ДЮСШ – інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 305 да 1000 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *