Авторский коллектив Федерации профсоюзов Беларуси удостоен специальной премии Президента Беларуси

В общественных организациях

Па выніках 2018 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прысудзіў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва.

Высокай узнагародай адзначаны і аўтарскі калектыў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за правядзенне рэспубліканскай Народна – патрыятычнай акцыі “Мы – разам!”, прымеркаванай да Года малой радзімы.

“Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – гэта ўзнагарода не толькі аўтарскаму калектыву ФПБ, але і ўсім членам нашай арганізацыі, усім тым, хто штодня сваёй працай і сваім удзелам робіць нашу краіну лепшай і мацнейшай. У гэтым і заключаецца галоўны сэнс і значэнне нашай акцыі-аб’ядноўваць людзей і заўсёды быць разам, дапамагаць і падтрымліваць адзін аднаго. Ушанаванне прафесіяналаў сваёй справы, адраджэнне і ўмацаванне традыцый настаўніцтва – менавіта гэта стала асновай усіх мерапрыемстваў акцыі”, – сказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Нагадаем, з 2015 года Народна-патрыятычная акцыя ФПБ калясіць па гарадах і раёнах краіны, адзначаючы працоўныя дынастыі, маладых спецыялістаў прадпрыемстваў і іх настаўнікаў. За 4 гады акцыі ва ўсіх раёнах краіны было арганізавана каля 180 канцэртаў, у якіх прыняло ўдзел 305 тыс.чалавек, арганізатары заахвоцілі больш за 500 працоўных дынастый, адзначылі звыш 350 маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў.

Прафсаюзны праект “Мы – разам!” у 2018 годзе праходзіў пад лозунгам “З вялікай любоўю да малой радзімы”. У акцыі прымалі ўдзел знакамітыя госці-ураджэнцы раёнаў, дзе праходзіла мерапрыемства. Яны дзяліліся з гледачом сваімі ўспамінамі з дзяцінства, юнацтва, размаўлялі з землякамі і прыўносілі свой уклад у развіццё роднага горада: садзілі дрэвы, прымалі ўдзел у добраўпарадкаванні раёна, наведвалі дзіцячыя дамы і дамы састарэлых і інш.

Запамінальны і яркі канцэрт фіналістаў Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” з удзелам зорак беларускай эстрады – Ірыны Дарафеевай і Эдуарда Ханка –  прайшоў у чэрвені 2017 года і на ўшацкай зямлі. Адметна, што канцэрт менавіта ў нашым гарпасёлку стаў юбілейным, сотым па ліку. У рамках мерапрыемства таксама былі заахвочаны працоўныя дынастыі, маладыя спецыялісты іх настаўнікі, ветэраны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *