Полную информацию про спортивную жизнь Ушачского района теперь можно найти на сайте sport-ushachi.by

Cпорт

Максімальна поўную інфармацыю пра спартыўнае жыццё раёна цяпер можна атрымліваць на нядаўна створаным сайце sport-ushachi.by. Тут маюцца звесткі пра ўсе паслугі спартыўнага комплексу “Юнацтва-Ушачы”, асвятляецца дзейнасць фізкультурна-спартыўнага клуба, публікуюцца справаздачы пра вынікі разнастайных турніраў і спаборніцтваў,артыкулы пра вядомых ушацкіх спартсменаў, кантактная інфармацыя, расклад работы спартыўных секцый і вельмі шмат чаго іншага. Сайт мае прыгожы сучасны дызайн, ён ілюстраваны шматлікімі фотаматэрыяламі. На ім можна будзе знайсці анонсы ўсіх важных спартыўных падзей. Так, напрыклад, тут змешчана палажэнне аб правядзенні спартыўнага свята “Сусветны дзень снегу”, якое, нагадаем, пройдзе ў бліжэйшую суботу ля спартыўнага комплексу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *