Оранжевый мяч в деле. В Ушачах вновь прошли соревнования по стритболу

Cпорт

Уключэнне ў праграму ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску спаборніцтваў па баскетболе 3х3 дадало папулярнасці гэтаму дынамічнаму віду спорту. Зрэшты, у нашым гарпасёлку стрытбол ужо грунтоўна прыжыўся: у мінулую суботу ў спарткомплексе “Юнацтва-Ушачы” прайшоў ужо трэці турнір аматараў аранжавага мяча. Яго арганізатарамі выступілі раённы фізкультурна-спартыўны клуб і райкам БРСМ.

Варта сказаць, што ўсе паядынкі аказаліся ўпартымі і відовішчнымі. Большую частку гульні на роўных змагаліся сёлетнія выпускнікі Ушацкай школы, аб’яднаныя ў каманду саюзнай моладзі, з фаварытамі з МНС, і толькі ў канцоўцы вопыт і фізічныя кандыцыі ігракоў райаддзела ўзялі сваё. На апошніх секундах вырашыўся і лёс іх гульні з камандай сектара спорту і турызму: перамогу выратавальнікам прынёс дакладны кідок Мікалая Шустрова. “Прыемна, што паядынкі праходзілі ў таварыскай атмасферы, спартсмены з павагай ставіліся адзін да аднаго, стараліся пазбягаць сутыкненняў”, – адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў Андрэй Жыткоў. Што датычыцца вынікаў турніру, то стрытбалісты з МНС сталі першымі, ігракі з сектара спорту і турызму – другімі, юнакі з БРСМ – трэцімі. Усе каманды атрымалі ад арганізатараў карысныя падарункі – барбекюшніцы і кухонныя прылады, якія спатрэбяцца ў турыстычных паходах.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *