В 2018 году в Центре подготовки, повышения квалификации и переподготовки кадров Ушачского райсельхозпрода повысили свои навыки около трёхсот человек

Общество

Атрыманне патрэбных у рэгіёне спецыяльнасцей, перанавучанне і павышэнне кваліфікацыі – усё гэта дазваляе чалавеку ўладкавацца на жаданыя вакансіі, атрымліваць і дастойны заробак, і задавальненне ад працы. Рэалізаваць жа гэтыя намеры па шэрагу прафесійных напрамкаў дазваляе навучанне ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Ушацкага райсельгасхарча.

Пра некаторыя вынікі леташняй дзейнасці нам расказаў дырэктар Цэнтра Сяргей Васільевіч Кучаронак. Так, за прайшоўшы год тут набылі ці павысілі свае навыкі каля 300 чалавек, асобныя групы займаюцца і зараз. Летась было падрыхтавана 7 спецыялістаў для работы на энерганасычаных трактарах, камбайнах, пагрузчыках, экскаватарах, зараз жа, карыстаючыся меншай занятасцю ў гаспадарках, навучанне праходзіць група з 18 чалавек, якія ў канцы сакавіка, напярэдадні пасяўной, атрымаюць пасведчанні для працы на прыгаданай тэхніцы. Таксама летась у Цэнтры павысілі кваліфікацыю 23 аператары машыннага даення. 25 чалавек прайшлі навучанне з катэгорыі “В” на “С” і працуюць зараз на прадпрыемствах дарожнай, газавай, лясной гаспадаркі, 33 – з “С” на “Е”, што дазваляе кіраваць транспартам з прычэпам. Запатрабаванай летась была спецыяльнасць машыніста кацельні, якую набыло 44 чалавекі, праводзілася і пераатэстацыя работнікаў гэтай прафесіі, якую прайшло 35 качагараў. 136 вадзіцеляў і механізатараў з дапамогай Цэнтра павысілі кваліфікацыю па Правілах дарожнага руху і здалі спецыяльныя тэсты.

Вядома ж, рыхтавалі ў цэнтры і вадзіцеляў-аматараў катэгорыі “В” – навучанне прайшло 54 чалавекі. Прынамсі, якраз зараз ідзе фарміраванне новай такой групы, а таксама набор жадаючых атрымаць катэгорыю “С”.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



1 комментарий по теме “В 2018 году в Центре подготовки, повышения квалификации и переподготовки кадров Ушачского райсельхозпрода повысили свои навыки около трёхсот человек

  1. А из этих 300 человек сколько были устроены на работу и с какой заработной платой — почему-то не пишете.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *