«Старосельский» объединён с «Ильюшинским»

Общество Официально

У мінулую пятніцу на агульным сходзе сельскагаспадарчага кааператыва “Старасельскі-Агра” было прынята рашэнне аб далучэнні сельгаспрадпрыемства да СВК “Ільюшынскі”. Інфармацыяй аб гэтым старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак распачаў чарговую вытворчую нараду. Немалы па плошчы, у апошні час кааператыў асноўныя сельскагаспадарчыя работы выконваў з дапамогай іншых прадпрыемстваў. Пераважна з блізкім “Ільюшынскім”, што прыносіла плён, паказвала эфектыўнасць кааперацыі і пазнаёміла работнікаў. Працяглы час шукаліся розныя варыянты вываду прадпрыемства са склаўшагася станові- шча, у тым ліку і пошук інвестараў, якія б маглі ўзмацніць вытворчую базу. Аднак паколькі яны не знайшліся, членам кааператыва быў прапанаваны варыянт далучэння. Людзі прагаласавалі за аб’яднанне, паколькі ўласнымі вачыма бачылі арганізацыю работ у суседняй гаспадарцы. Алег Анатольевіч падкрэсліў, што ўсім службам трэба зрабіць так, каб ад злучэння была карысць. Па колькасці працуючых, пагалоўю жывёлы і плошчы зямель гэта атрымаецца аналаг “Вялікадолецкаму”. У вёсцы застаецца працаваць школа, ветсанутыльзавод, там жа пакідаецца вытворчы ўчастак з мехдваром і тэхнікай. Неабходна давыканаць усё, што было паабяцана жыхарам раней – водазабеспячэнне, расчыстка канала, падсыпка дарог. Дадзена даручэнне кіраўніку ДРБУ-105 пазнаёміцца са станам дарогі Жары-Дудчына і ў бліжэйшы час узяць яе на сваё абслугоўванне.
З панядзелка працуе камісія па перадачы маёмасці былой гаспадаркі.

Далей ішла размова аб будаўніцтве малочнатаварнай фермы Завячэлле, падрыхтоўцы сховішча для ўтрымання шчапы і дроў да чарговага ацяпляльнага перыяду, у тым ліку і з кустоўя, аб завяршэнні падрыхтоўкі школы ў Глыбачцы Глыбачэнскага сельсавета. Алег Анатольевіч даручыў камунгасу аднавіць вулічнае асвятленне па гарпасёлку, дзе яно выйшла са строю.

В.КАРАЛЕНКА.
 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *